Нашы землякі прымуць удзел у фестывалі народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”,
29 мая на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту адбудзецца ХІІ Рэспубліканскі фестываль народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, у якім прыме ўдзел творчая дэлегацыя Магілёўскай вобласці. У складзе дэлегацыі будуць нашы землякі: Кухціна Ірына Генадзеўна (саломапляценне), Кухціна Аляксандра Яўгенаўна (саломапляценне), Цярэшка Дзмітрый Аляксандравіч (кераміка), Цярэшка Вераніка Сяргееўна (кераміка), Жалабкевіч Юлія Юр’еўна (саломапляценне), Іўлева Таццяна Міхайлаўна (саломапляценне).