На Быхаўшчыне падыйшоў да завяршэння конкурс музейных комнат і куткоў

На Быхаўшчыне падыйшоў да завяршэння конкурс музейных комнат і куткоў

На Быхаўшчыне падыйшоў да завяршэння конкурс музейных комнат і куткоў, створаных пры ўстановах культуры.

19 мая працаўнікі культуры наведалі музейны пакой Абідавіцкага сельскага Дома культуры і Тайманаўскага сельскага клуба, а таксама музейны куток, створаны пра Палянінавіцкім сельскім Доме культуры.

Большую частку экспанатаў музейнага пакоя Тайманаўскага СК складаюць рэчы хатняга побыту, гаспадарчыя прылады працы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яшчэ да нядаўняга часу ў Тайманаўскім СК існаваў музейны куток, але за апошні год ён папоўніўся новымі эксапанамі. Дзякуючы загадчыцы Тайманаўскага СК Алесі Гарбацкай музейны куток знайшоў новае месца існавання і зараз для яго знайшлося памяшканне. Работа музейнага пакоя Тайманаўскага СК накіравана на абуджэнне павагі да традыцый і абрадаў нашага народа.

Экспанаты, якія знаходзяцца ў музейным пакоі Абідавіцкага СДК, знаёмяць наведвальнікаў з побытам, культурай беларусаў – людзей добрай душы і шчырага сэрца. Пры Абідавіцкім СДК музейны пакой існуе з 2010 года. У музейным пакоі знайшлося месца для экспанатаў хатняга побыту, гісторыі вёскі Абідавічы, ёсць тут рэчы, якія прадстаўляюць эпоху 80-х гадоў.

5 год назад работнікі Палянінавіцкага СДК Ганна Малеева і Ганна Іванцова пачалі збіраць экспанаты для музейнага кутка. Спачатку яны пачалі прыносіць экспанаты з дому, якія засталіся ад бабуль. Потом ім сталі дапамагаць мясцовыя жыхары, якія прыносілі ў дар старынныя рэчы. А сёння музейны куток папаўняецца экспанатамі здабытымі пад час наведвання маланаселеных і аддаленых вёсак. Ёсць тут нават стары нумар газеты “Камсамольская праўда” 1968 года. Ганарацца работнікі калекцыяй рушнікоў, якія вышывалі бабулі.Знайшлося тут месца і для пацефона з пласцінкамі. Большасць экспанатаў, што тут прадстаўлены, былі знойдзены на тэрыторыі Палянінавіч. 

Невялічкі музейны куток створаны і пры Чырвонасладскім сельскім Доме культуры.

ok.ru

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховский лесхоз отпраздновал профессиональный праздник

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-июле выросли на 10%

16 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Такого в истории еще не было! Победителя в марафоне на ЧМ-2025 определил фотофиниш

16 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем