У прэс-цэнтры райвыканкама

Апаратную нараду ў панядзелак першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Грудаў пачаў з таго, што абвясціў аб назначэнні намесніка старшыні праўлення райпа Галіны Быстраковай выконваць абавязкі старшыні праўлення гэтай арганізацыі.

Алег Аляксандравіч уручыў таксама Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і ў сувязі з 55-годдзем з Дня нараджэння Сарокінай Веры Іванаўне, начальніку раённага аддзела Магілёўскага аблупраўлення ФСЗН Мінпрацы і сацыяльнай абароны краіны.
Затым Алег Грудаў цікавіўся ў дырэктара ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” Віктара Грамыкі нарыхтоўкаю зялёнага гарошку, будаўніцтвам гароднінасховішча ў СВК “Саўгас “Макранскі”, вёў гамонку аб дакладнай і якаснай уборцы збожжавых, папярэдзіўшы, што напрыканцы першай дэкады жніўня прагназуюцца дажджы. Таму трэба спяшацца.
Закраналіся праблемы выплаты заробкаў людзям ва УКП “Жылкамгас” і “Бытпаслугі”, забеспячэння гаспадарак раёна замельнікамі цэльнага малака мясцовым ААТ “Быхаўмалако”.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы праінфармаваў аб праведзеным у раёне на прайшоўшым тыдні мерапрыемствах, падзякаваў іх арганізатараў, што асвятляецца ў сённяшнім нумары “МП”.
Алег Грудаў звярнуў увагу органаў унутраных спраў на нежаданне абавязаных асобаў працаваць на карысць адабраных у іх дзяцей, якія цяпер выхоўвае дзяржава, а начальнік аддзела па зваротах грамадзян райвыканкама Віктар Агнетаў — на вядзенне справаводства, зыходзячы з новых патрабаванняў.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Цифровизация лесного хозяйства: Беларусь и Россия обменяются опытом

25 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Вступительная кампания: ИИ, электронные сертификаты и новый формат

25 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Диалог по Украине: Ватикан призывает к переговорам и прекращению боевых действий

25 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Кибермошенники: быховчанка потеряла 2350 долларов после звонка в Telegram

25 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Средняя зарплата в Беларуси выросла до 3172 рублей в июле

25 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Дениса Мантурова

25 августа 2026
Читать новость

Архивы