Колькі каштуе сабраць вучня ў школу ў Магілёве

Каля ста школьных кірмашоў будуць працаваць у Магілёўскай вобласці да 31 жніўня, у самім Магілёве – тры буйныя кропкі продажу. Асартымент школьных кірмашоў-2011 абяцае быць шырокім, а кошты — рознымі…

«Дэфіцыту на школьныя прылады сёлета не павінна быць», — заўпэўнілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Сёлета, на гандлёвых паліцах значна павялічыўся адсотак школьных тавараў айчыннай вытворчасці. Гэта звязана найперш з больш нізкімі коштамі, бо сыравіна для іх вытворчасці закуплялася яшчэ напачатку года.

Крэдыт ды растэрміноўка

Пры набыцці тавараў на суму больш за 300 тысяч некаторыя гандлёвыя кропкі прапаноўваюць 10% зніжкі. Такая паслуга ўжо ёсць ў магілёўскім ЦУМе.

Зараз «Беларусбанк» разглядае пытанне магчымасці льготнага крэдытавання на набыццё школьных тавараў.

Малазабяспечаным дапамагуць

З 1 жніўня малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і змогуць атрымаць адмысловую матэрыяльную дапамогу на набыццё школьных тавараў. На сёння яна складае каля 100 тысяч на аднаго дзіцяці.

Для атрымання дапамогі трэба звяртацца ва упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовага райвыканкама.

Што колькі каштуе:

Па нашых падліках (браліся сярэднія кошты на найбольш якасныя тавары) атрымліваецца:

Сабраць першакласніка ў школу каштуе каля 800-900 тысяч рублёў;
Сабраць старшакласніка магчыма прыкладна за 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Самыя буйныя школьныя кірмашы ў Магілёве месцяцца:

— Пляцоўка каля Дыягнастычнага цэнтру (вуліца Першамайская)
— ААТ «Універмаг «Цэнтральны» (вуліца Першамайская)
— ААТ «Універмаг «Кастрычнецкі» (Пушкінскі праспект)

gorad.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем