Сэрцам адданыя роднай зямлі

Сэрцам адданыя роднай зямлі

Радзіма і народ – адзіныя. Наша сінявокая краіна і яе грамадзяне чакаюць адно з найважнейшых дзяржаўных святаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 15 сакавіка.

Канстытуцыя — прававая аснова беларускай дзяржавы, яго ідэалогіі. Згодна з Канстытуцыяй, вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы з’яўляюцца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае — прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі. Адна з задач грамадзян нашай краіны – берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, выдатныя традыцыі яе працавітага народа. Пакланяцца памяці і спадчыне праслаўленых беларусаў, вучыцца на яркіх біяграфіях нашых сучаснікаў. Ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт. 

На Быхаўшчыне, як і па ўсёй краіне, у гэтыя дні праходзяць розныя мерапрыемствы грамадска-палітычнай накіраванасці, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Ва ўстановах культуры і адукацыі раёна аформлены тэматычныя выставы, праходзяць інфармацыйныя гадзіны, таксама запланаваны цікавыя і разнапланавыя сустрэчы з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады, кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, моладдзю. 

Напрыклад, у ДУА “СШ №1 г. Быхава” традыцыйна праходзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Так, на гэтым тыдні ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, на якіх настаўнікі і самі школьнікі расказвалі аб гісторыі станаўлення нашага асноўнага закона. На ўроках грамадазнаўства ў школе выкарыстоўваюцца розныя цікавыя формы: квэст-гульні, урокі-падарожжы, экскурсіі, турніры і інш. Юныя грамадзяне з задавальненнем дэманструюць свае веды ў прававой галіне жыцця нашай дзяржавы. Моладзь упэўнена ў тым, што неабходна ведаць і паважаць нашы законы, а галоўнае – прытрымлівацца іх.

Выпускнікі адзінаццатых класаў Ганна Тараканава, Мікіта Пракапенка, Скарлет Мчэдлішвілі — актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця школы, лепшыя прадстаўнікі моладзі. У кожнага з іх ёсць свая запаветная мара. Так, Ганна марыць атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць настаўнікам, Скарлет хоча быць доктарам, а Мікіта бачыць сябе інжынерам. Іх мары абавязкова здзейсняцца. Кожны з іх любіць сваю Радзіму, свой народ, сваіх бацькоў і свой дом і, безумоўна, зможа зрабіць нашу краіну багацейшай, а сябе –  шчаслівым чалавекам на гэтай роднай зямлі. У іх ёсць стымул дасягаць яшчэ большых вышынь. Нягледзячы на свой юны ўзрост яны сэрцам адданыя роднай зямлі.  Значыць,  будучыня краіны, сапраўды, у надзейных руках.

Дзяржава нясе адказнасць перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы. Грамадзянін, у сваю чаргу, адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Напярэдадні дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у фае сярэдняй школы №1 аформлена тэматычная выстава “Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава». На ёй прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі стварэння Канстытуцыі, яе структуры, асноўных правах і свабодах грамадзян Рэспублікі Беларусь. У холе другога паверха ўстановы на перапынках дэманструюцца відэаролікі пад назвай “Асноўны Закон маёй краіны”. Днямі прайшоў адзіны дзень патрыёта, а таксама акцыя, ініцыяваная пярвічнай арганізацыяй БРСМ “За што я люблю Беларусь”. Вучні стваралі плакаты і малюнкі, дзе кожны жадаючы змог пакінуць свой надпіс. Так, хлопчыкі і дзяўчынкі на плакаце напісалі, што любяць Беларусь за дабрыню і сяброўства, за  прыгожыя і добраўпарадкаваныя гарады, за блакітныя азёры, бязмежныя лясы, за чыстае і светлае неба. Піянеры 5 “Б” класа Максім Петрушкоў і Ліза Карытка таксама выказалі свае меркаванні на гэты конт.

У школьнай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава пад назвай “Разам мы — краіна Беларусь”, дзе ёсць раздзелы, прысвечаныя Канстытуцыі, а таксама нашаму Прыдняпроўскаму краю. Мэта гэтай выставы — выхаванне прававой культуры асобы, грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці, павага да Канстытуцыі дзяржавы. Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі Ірына Заіц і Наталля Пратасава дапамагаюць пашыраць уяўленні аб нашай дзяржаве навучэнцаў 1 ступені навучання праз правядзенне відэалекторыя «Мая Беларусь», вынікам якога стала творчая майстэрня «Беларусь вачыма дзяцей». З мэтай фарміравання ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові і павагі да роднай краіны бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі правялі ў СШ №1 гадзіну патрыятызму “Мая краіна — мой гонар”.

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у школе на ўрачыстым мерапрыемстве “Мы разам” вучням, якім споўнілася 14 гадоў, уручаць падарункавыя выданні “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.  На мерапрыемства запрошаны ганаровы госць – старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі ветэранаў Міхаіл Казлоў. Уручэнне кніг не толькі вызначае жыццёвы этап станаўлення дзяцей, але і дапамагае пашыраць веды аб нашай краіне, Канстытуцыі, дзяржаўных сімвалах, правах, свабодах і абавязках грамадзян, аб развіцці культуры і навукі, сістэме адукацыі, палітыцы моладзі  і многім іншым.

Таксама ў гэты дзень пройдзе ўрачыстая лінейка, на якой піянерскі рух папоўніцца 46 піянерамі. Чырвона-зялёныя піянерскія гальштукі навабранцам павяжуць ганаровыя госці з раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

Акрамя таго, штогод навучэнцы школы прымаюць удзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». У гэты дзень пашпарт атрымае вучаніца 9 “А” класа Аляксандра Кастрыца, пераможца раённай алімпіяды па матэматыцы. Яна ўпэўненая, што сваёй вучобай, мэтанакіраванасцю зробіць усё, каб быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Актывістка  лічыць, што ўсё магчыма, бо мы жывем у прыгожай, цудоўнай краіне пад мірным небам.

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Б.В.Стральцова ў адкрытым праглядзе літаратуры “Імёны. Падзеі. Людзі” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аформлена тэматычная паліца з інфармацыяй, якая знаёміць са зместам галоўнага закона нашай краіны, а таксама літаратурай, прысвечанай канстытуцыйным асновам сацыяльнага развіцця прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь.

У бібліятэках Быхаўшчыны таксама праходзяць у гэтыя дні розныя мерапрыемствы: прававы лікбез “Закон краіны – твой закон” (раённая дзіцячая бібліятэка), інтэрактыўны занятак “У лабірынтах Закона” (бібліятэка мікрараёна Быхаў-1), гадзіна прававых ведаў “Канстытуцыя – шлях да законнасці” (Чырвонаслабодская сельская бібліятэка), гадзіна інфармацыі “Закон пра мяне, і мне пра закон” (Макранская сельская бібліятэка), інфармацыйны час “Шчасце тваё закон беражэ” (Палянінавіцкая сельская бібліятэка), інфармацыйны час «Вывучаючы асноўны закон нашай краіны” (Чырвонабярэжская сельская бібліятэка), гадзіна прававых ведаў “Канстытуцыя – закон, па ім мы ўсе жывем” (Баркалабаўская сельская бібліятэка).

Акрамя таго, 15 сакавіка ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, якая прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро нашай краіны на працягу працоўнага дня правядуць бясплатныя кансультацыі для жыхароў Беларусі. Безумоўна, такія кансультацыі пройдуць і ў натарыяльнай канторы Быхаўскага раёна.

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024