Традыцыі працягваюцца

Слаўныя традыцыі самадзейнай народнай творчасці сваіх бацькоў, дзядуляў і бабулек працягвае цяпер маладое пакаленне жыхароў аграгарадка Абідавічы. Многіх удзельнікаў дзіцячага фальклорнага калектыва “Маргарыткі” прывялі ў сельскі Дом культуры менавіта нашыя даўнія і пастаянныя самадзейныя артысты з ліку родных гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак.
На нядаўнім свяце “Купалле”, нягледзячы на непагадзь, прадстаўнікі розных пакаленняў артыстаў узялі ўдзел у тэатралізаванным прадстаўленні, што ладзілася ў нашым аграгарадку. Яно выклікала захапленне ў гледачоў і прынесла задавальненне і асалоду ад творчасці як старэйшым удзельнікам, так і малым.
“Маргарыткі” таксама з поспехам удзельнічалі ў праграме конурса прафесійнага майстэрства работнікаў культуры раёна, што адбыўся ў раённым цэнтры культуры (на здымку). Велізарнае жаданне малых артыстаў паказаць свае таленты як найлепшым чынам вельмі сімпатызавала ўдзельнікам мерапрыемства.

Надзея Кісялёва, мастацкі кіраўнік Абідавіцкага СДК.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Реальные зарплаты в Беларуси: ускорение роста по данным ЕАБР

6 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Денежная компенсация за отпуск: правила и ограничения в Беларуси

6 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусские спутники: мониторинг пожаров и новый проект к 2028 году

6 июля 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 6 июля

6 июля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Биржевая торговля с Зимбабве: перспективы сотрудничества и БУТБ

2 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в июле в Беларуси: дожди, прохлада и новые рекорды

2 июля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем