На Быхаўшчыне працягваюцца ярмаркі па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі

На Быхаўшчыне працягваюцца ярмаркі па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі

На Быхаўшчыне працягваюцца ярмаркі па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Усе прапанаваныя прадукты харчавання натуральныя, вырашчаныя на нашай беларускай зямлі-карміцелькі.

У нядзелю з самай раніцы, падыходзячы да цэнтральнага рынку, быхаўчане і госці нашага горада маглі атрымаць асалоду ад прыгожага выканання песень на меладычнай роднай мове. Так шчыра сустракалі землякоў на кірмашы артысты мастацкай самадзейнасці раёна.

— Купляйце беларускае, не пашкадуеце! — пад гукі мелодый запрашалі на кірмаш мясцовыя артысты. Ды і прадаўцы, у сваю чаргу, былі рады прапанаваць кожнаму жадаючаму сельгаспрадукцыю на любы густ. У гэты дзень добра раскуплялі капусту, моркву. Асабліва тоўпіліся пакупнікі ля гандлёвых месцаў з шырокім асартыментам гародніны па прымальным цэнам.

Добра дапаўнялі святочны восеньскі кірмаш гарачыя і духмяныя шашлыкі і іншыя прысмакі, прадстаўленыя Быхаўскім АСП Магілёўскага райспажыўтаварыства. 

Збожжа і бульбу прапаноўвалі ААТ “Навабыхаўскі”, “Валадарскі”, “Следзюкі”. Напрыклад, “Валадарскі” ўсяго за пару гадзін рэалізаваў увесь прывезены ячмень.

Рыбу прадавалі ў гэты раз у дзвюх гандлёвых кропках. Буйны адборны карп па цане 4.90 прывезлі з ААТ “Рассвет” ім. К.П. Арлоўскага. Бліжэй да поўдня з 200 кг рыбы засталося менш за палову. Нягледзячы на канкурэнцыю, каля гандлёвай кропкі ІП Шарабура сабралася чарга з пастаянных пакупнікоў і аматараў свежай рыбкі. Шчупака і карася разабралі адразу, ды і дробнага карпа куплялі вельмі добра. На тое ён і рынак — заўсёды ёсць магчымасць выбару тавару.

Пенсіянер Іван Мікалаевіч прыехаў спецыяльна на кірмаш з вёскі Сапяжынка на веласіпедзе. Для сваёй жыўнасці купіў ячмень, а сам вырашыў пакаштаваць рачной рыбы.

Шырокі асартымент мясной i каўбаснай прадукцыі прадставіла на кірмашы ААТ «Задняпроўскі межрайаграсэрвіс». Ужо нязменнымі гандлярамі ў нас сталі прыезджыя гаспадары прыватных падворкаў з Брэсцкай вобласці. Знайшоў сваіх пакупнікоў і мегасад з Горак, які прадставіў на кірмашы саджанцы многіх парод дрэў і кустоў. Асаблівай папулярнасцю карысталіся яблыні, грушы, абрыкосы, персікі, а таксама туі.

На імправізаванай сцэне вітаючы гаспадароў песнямі пра наш родны край, выступалі салісты народнага фальклорнага ансамбля “Багатуха” і ансамбля народнай песні “Дняпроўскія зоры”. Як падзялілася сваімі ўражаннямі кіраўнік “Багатухі” Алена Лінкевіч, артыстам прыемна дарыць радасць людзям, выконваючы беларускія і рускія народныя і аўтарскія песні.

Усваю чаргу, артыстаў быхаўчане не абдзялялі ўвагай, раз-пораз збіраючыся каля сцэны і ад ўсёй душы апладзіруючы. Так, паслухаць і падтрымаць любімую “Багатуху” кожныя выхадныя прыходзіць на кірмаш пенсіянерка Людміла Ждановіч. Яна сама ўдзельніца ансамбля народнай песні “Гаспадыня” і імкнецца не прапускаць канцэрты мастацкай самадзейнасці.

З мэтай папулярызацыі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый сярод насельніцтва на восеньскім кірмашы былі арганізаваны яркія выставы “Белай Русі”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, Беларускага фонду міру, дзе ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з іх дзейнасцю і нагляднай друкаванай прадукцыяй.

Ліка КАРАЛЁВА.

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024