15 ліпеня – 135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

15 ліпеня (3 ліпеня па новым стылі) спаўняецца 135 год з дня нараджэння нашай знакамітай зямлячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Хто на Беларусі не ведае светлае імя Цёткі?! Гэта ж трэба было выбраць такі псеўданім – поўны цеплыні, пяшчоты, блізкага сваяцтва з кожным… Яна, вялікая дачка беларускага народа, і была такой па жыцці – простай, зычлівай, вельмі сваёй. Пра тое вам і сёння ахвотна раскажуць на яе малой радзіме – у вёсцы Стары Двор, дзе жывуць людзі, якія аберагаюць магілу Алаізы Пашкевіч і захоўваюць у сваёй памяці мноства гісторый пра дачку мясцовага працавітага селяніна, моцнага гаспадара Сцяпана Пашкевіча. Тыя згадкі-ўспаміны старэйшага пакалення перадаюцца па ланцужку радавода і даходзяць да дня сённяшняга .

Цётка – пачынальніца беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова – нарадзілася 15 ліпеня (3 ліпеня па новым стылі) 1876 года ў фальварку Пешчына. Напярэдадні слаўнай даты мы пабывалі ў родных мясцінах легендарнай Пашкевічанкі, паспрабавалі за ваколіцай Бакштаў адшукаць прыкметы былой Пешчыны. Дарэмна… Час няўмольны. А вось у Старым Двары, дзе таксама стаяў дыхтоўны дом Пашкевічаў, усклалі на магілу пясняркі букеты палявых кветак, у думках узгадваючы радкі-пасвячэнне:

Без песень тваіх
пабяднела зямліца,
Па Цётцы і зараз сумуе наш край.
Ідзём да магілы тваёй пакланіцца
За лёс, за душу, адляцеўшую ў рай.

… Дык як жа ўздымалася на свой паэтычны алімп простая сялянская дзяўчынка Алаіза Пашкевіч? Навучэнка прыватнай вучэльні ў Вільні, вясковая настаўніца, слухачка Вышэйшых агульнаадукацыйных курсаў П.Ф. Лесгафта ў Пецярбургу, фельчарка Нова-Вілейскай псіхіятрычнай лячэбніцы, а падчас імперыялістычнай вайны ў 1915 годзе сястра міласэрнасці ў ваенным шпіталі ў Вільні – усё гэта яна, Алаіза.

А яшчэ… А.С. Пашкевіч удзельнічала ў выданні газеты “Наша доля”, выдавала для дзяцей і моладзі часопіс “Лучынка”, які павінен быў “свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай”, арганізоўвала тайныя і легальныя беларускія школы ў Вільні і Лідзе. Гэта яна, Цётка, выступала ў друку са сваімі творамі раней за Янку Купалу і Якуба Коласа. І хоць яе літаратурная дзейнасць абмежавана ўсяго пятнаццаццю гадамі, але паэтычная спадчына пясняркі з трох кніг – “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду” і “Вершы” – з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа.

“Жыве мая ліра нанова!” – прадбачыла неўміручая аўтарка “Скрыпкі беларускай”. І сапраўды, землякі захоўваюць і множаць памяць пра Алаізу Пашкевіч. На магіле Цёткі 2 ліпеня ўсклалі вянкі, і ўшанавалі светлую памяць паэтэсы, патрыёткі, змагаркі за лепшы лёс свайго народа. Тут, дзякуючы астрынскім энтузіястам з Дома культуры, бібліятэк і цэнтра пазашкольнай работы, адбылася ўрачыстасць – тэатралізацыя па творах Цёткі. І не выпадкова! Сама Алаіза да ўсяго таксама была актрысай, іграла ў тэатральных пастаноўках, удзельнічала ў спектаклях батлейкі, запальвала сэрцы іншых агеньчыкам творчасці.

Дарэчы, цікава прайшлі ў Астрынскай дзіцячай бібліятэцы “Цёткінскія чытанні”, а ў шчучынскіх гарадской і цэнтральнай бібліятэках запланаваны літаратурныя гасцёўні “Яна з намі сёння” і “Жыццё крылатае, як песня”. Дый увогуле ў кожнай з бібліятэк раёна з нагоды 135-годдзя славутай зямлячкі арганізаваны літаратурныя святы, выставы або кніжныя паліцы.

– Па добрай традыцыі мы напярэдадні юбілею Алаізы Пашкевіч аб’яўляем творчы конкурс, – гаворыць загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя Цёткі Галіна Станіславаўна Мацюк. – Прыхільнікі творчасці нашай зямлячкі і на гэты раз даслалі на суд журы багата вершаў, нарысаў, аповедаў, сцэнарыяў. Пераможцы будуць вызначаны ўжо ў ліпені.
Памяць пра Цётку жыве ў сэрцах землякоў.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Правила безопасного поведения на водоемах

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024