У Чэрыкаўскім раёне адбразгацелі сотні беларусаў ды расіян
Старажытны абрад “Бразгун” зладзілі ў Чэрыкаўскім раёне на другі дзень праваслаўнага свята Пятра і Паўла.
Каля гаючай крыніцы, што непадалёк ад вёскі Наркі, сабралося некалькі соцен чалавек з Магілёўскай і Гомельскай абласцей, Расіі. Здаўна кажуць, што на Дзень Пятра ды Паўла з-пад зямлі ўдаыў фантан, які бразгацеў на ўсё наваколле. З таго часу крыніца стала культавым месцам: для крыніцы вяскоўцы набылі абраз Пятра і Паўла, і перадвалі яго з хаты ў хату. Тая сям’я, якая захоўвала абраз да наступнага свята, і клапацілася пра крыніцу. Зараз гэтую традыцыю захоўваюць пенсіянеркі Ніна Гаспадрова і Любоў Чапеліна. Сёння абрад “Бразгун” прэтэндуе на ўключэнне ў спіс сусветных нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЭСКА.