Незвычайную выставу «Ад прадзедаў спакон вякоў…» прадставіў сваім наведвальнікам раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Незвычайную выставу «Ад прадзедаў спакон вякоў…» прадставіў сваім наведвальнікам раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Незвычайную віртуальную этнаграфічную выставу «Ад прадзедаў спакон вякоў…», якая прысвечана Году малой радзімы, прадставіў сваім наведвальнікам раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

Сёння многія людзі без важкіх прычын не пакідаюць свае кватэры і хаты. Таму ім даецца магчымасць пабываць на выставе дыстанцыйна. А для гэтага трэба наведаць афіцыйныя старонкі музея ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники», а таксама ў дадатку «Instagram».

— Такім чынам мы знаёмім быхаўчан з канкрэтнымі экспанатамі, распавядаем пра іх, выкладваем патрэбныя фотаматэрыялы. Выстава ўмоўна падзелена на некалькі тэматычных раздзелаў: земляробства, прылады працы для апрацоўкі драўніны і лёну, ткацтва, ёсць і куток гаспадыні, — гаворыць навуковы супрацоўнік музея Яўгенія Федарчук. — Напрыклад, прадстаўляем увазе цэп. Гэта прасцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа. Складаецца з цапільна (гладка выструганая палка) і біча, які вымалочвае зерне. Яны рухома замацаваны паміж сабой.

Цікавасць выклікаюць ночвы — выдзеўбанае з палавінкі дрэва неглыбокае карыта — своеасаблівая пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. У сялянскай гаспадарцы такія ночвы выкарыстоўвалі як патрэбную ёмістасць. У ёй нарыхтоўвалі розныя саленні, здрабнялі капусту, мяса для каўбас, прасейвалі муку. Гэтае невялікае карытца прызначалася таксама для мыцця, купання дзяцей, астуджэння якога-небудзь напою, кармлення жывёлы і птушкі. Зімой сялянскія дзеці ў ночвах мелі нават магчымасць катацца з гары быццам у санках.

Сольніца —пасудзіна, як вы ўжо здагадаліся, для ўтрымання солі. На тэрыторыі Беларусі скарыстоўваўся найбольш пашыраны варыянт сольніц, зробленых з дрэва. Ставіліся яны звычайна на стол побач з хлебам.

Цікавасць выклікае пчалярская прылада для падкурвання пчол дымам у вуллі пад час догляду за імі альбо мёдазбору — дымар, які складаецца з цыліндрычнага корпусу з канічным адкідным верхам і мехам са скуры.

Стрыхоўка — прылада для выраўноўвання саломы, якой накрывалі стрэхі сялянскіх хат, надворных пабудоў. Уяўляе яна сабой тоўстую дошчачку са зробленымі на ніжняй яе паверхні падоўжанымі пазамі. Стрыхоўкай звычайна «падбівалі» ніжнія канцы саломы і пад пэўным нахілам для таго, каб яны былі роўныя.

Дырэктар музея Сяргей Жыжыян адзначыў, што адметная асаблівасць цяперашняй выставы ў тым, што на ёй прадстаўлены арыгінальныя экспанаты з уласных фондаў канца 19-га і першай половы 20-га стагоддзяў. І быхаўчане могуць завітаць у музей і паглядзець выставу як індывідуальна, так і групай, але не больш за пяць чалавек. Для іх навуковыя супрацоўнікі правядуць экскурсію, а таксама пакажуць іншыя прылады, якімі карысталіся ў даўніну нашыя продкі: кросны, збаны, гарлачы, ручнікі, некаторыя іншыя рэчы хатняга побыту.

У музеі да таго ж можна будзе азнаёміцца з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, тэксты якіх размешчаны на сценах выставачнай залы. Адметнасць іх у тым, што з’яўляюцца яны для цяперашняга пакалення такой вось самабытнай формай захавання і перадачы векавых назіранняў, жыццёвага вопыту і мудрасці нашчадкам. Вось змест некаторых з іх: «Слоў мяшок, а спраў на вяршок», «Гаспадарку весці — не лапці плесці». Як бачым, яны актуальныя і ў нашым сённяшнім жыцці.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем