У Быхаве сустрэлі Стары Новы год і адсвяткавалі Калядкі

У Быхаве сустрэлі Стары Новы год і адсвяткавалі Калядкі

Сустрэць Стары Новы год і адсвяткаваць Калядкі быхаўчане спяшаліся пасля працоўнага дня на плошчу Герояў, дзе каля ёлкі-прыгажуні праходзіла масавае гулянне. Вясёлая і гучная музыка стварала добры настрой. Сюды прыходзілі сем’ямі, разам з дзецьмі і не шкадавалі. Бо працаўнікі культуры тэатралізавана паказалі цікавы беларускі абрад —народнае зімовае свята — Калядкі.

Удзельнікі свята і непасрэдныя гледачы назіралі як Каляду святкавалі нашы продкі. У сялянскай хаце, прыгожа прыбранай ручнікамі і дыванамі, на стол засцілаюць белы абрус — сімвал святочнага вечара. Гаспадар с гаспадыняй ветліва заклікаюць гасцей, пры гэтым на стол кладуць сена і ставяць на яго чыгунок са смачнай куццёй, а побач — салёныя грыбочкі — для доўгага і шчаслівага жыцця, смажаныя каўбасы, свежаніну — для ўрадлівасці і дабрабыту, рыс — для багацця, а квашаную капусту — да грошай.

На плошчы Герояў усе больш і больш збіраецца быхаўчан розных узростаў — цікава, што ж будзе праходзіць далей на імправізаванай сцэне? А тым часам, як гаспадары садзяцца за святочную вячэру, да іх зайшла суседка, яе ветліва запрашаюць да стала. Жанчына дастае свае пачастункі — бліны, бульбачку і квас. Пры гэтым, галоўныя дзеючыя асобы прыгаворваюць: «Каб хлеб і булкі радзіліся, людзі ў хаце вадзіліся».

Артысты ўзгадалі шмат народных прыкмет на калядныя святкі, звязанных з добрым ураджаем і дастаткам. Згодна з народнымі звычаямі сустрэча Новага года абавязкова суправаджалася шчадраваннем. Гэтыя добрыя традыцыі захаваліся і зараз — калядоўшчыкі, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца «каза», а таксама іншыя чароўныя істоты, ходзяць па вуліцах, ад двара да двара і стукаюць ў хаты. Пры гэтым кожны гаспадар павінен запрасіць калядоўшчыкаў да сябе ў хату. Інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. У народзе казалі: «Каляда прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць».

Вось і на масавым гулянні калядны гурт «Ішла Каляда, ды зайшла на двор…» ішоў талакою.Калядоўшчыкі вялі казу, спявалі, танцавалі, гралі на музычных інструментах, ладзілі імправізаваныя сцэны. Гаспадары раздавалі шчадраванцам свае пачастункі.

А цікавыя дзействы разгортваліся далей. Работнікі культуры пастараліся «на славу», падарыўшы землякам шчодры вечар. Пад вясёлую музыку праводзіліся шматлікія забавы і гульні, удзельнікамі якіх сталі не толькі дзеці, але і дарослыя. Прыбраныя цыгане запрасілі дзяўчат і жанчын выйсці варажыць. А тыя падкідвалі ўгару чаравікі, каб даведацца, хто першым выйдзе замуж, загадвалі жаданні.

Калядоўшчыкі напрыканцы пажадалі ўсім быхаўчанам багацця, здароўя, сямейнага ладу: «Хай шчасце вашу хату не мінае, каханне хай не пакідае! Каб багатыя былі, каб дзеткі здаровыя раслі!» Артысты ўсе разам спяваюць народную песню «Шчодры вечар, багаты вечар!”

Але на гэтым свята яшчэ не заканчаецца. Да ўвешанай гірляндамі навагодняй ёлкі выйшлі галоўныя персанажы — Дзед Мароз і Снягурка. Яны запрасілі быхаўчан у дружны навагодні карагод, пад традыцыйную святочную песню «В лесу родилась елочка». Развітваючыся, Дзед Мароз і Снягурка з найлепшымі пажаданнямі пачаставалі дзяцей цукеркамі.

Але і пасля гэтага быхаўчане не спяшаліся разыходзіцца, працягвала гучаць музыка, дзеці падыходзілі да століка і ўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, з задавальненнем атрымлівалі прызы. Ды і гандлёвая палатка спажыўтаварыства карысталася попытам, дарэчы былі свежыя беляшы, піражкі і іншая смачная выпечка.

Ліка КАРАЛЁВА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024