Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з выхаванцамі дзіцячых садоў Быхаўскага раёна

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з выхаванцамі дзіцячых садоў Быхаўскага раёна.
У дзіцячым дашкольным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і элементарныя навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове гульнявой дзейнасці, дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый.
За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын і гульняў, дзеці змаглі ўспомніць нумары выкліку службы выратавання, адказаць на пытанні выратавальніка, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі.
Iнспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка