Больш сотні людзей рознага ўзросту сабралася ў вёсцы Студзёнка

Больш сотні людзей рознага ўзросту сабралася 26 чэрвеня ў вёсцы Студзёнка каля брацкай магілы на мітынг-рэквіем “Памяць з намі гаворыць…”, бо менавіта ў  гэты летні дзень 1942 года яе акружылі фашысцкія карнікі, каб расправіцца з мірнымі жыхарамі. І расправіліся. Па-зверску забілі, расстралялі, спалілі 442 чалавекі. Ад жаху, жудаснага болю людзі крычалі так, што іх чулі ў суседніх вёсках. А пасля наляцелі варожыя самалёты, каб сцерці партызанскую Студзёнку з твару зямлі…

З устаноўленых рупараў чуваць аўтаматныя чэргі, выбухі, крыкі і плач дзяцей, іх матак. Літаратурна-музычная кампазіцыя ўзнаўляе ў памяці тыя старшныя падзеі. Некаторыя вяскоўцы не хаваюць сваіх слёз. І мітынг-рэквіем пачынаецца.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Дзмітрый Ігнацьеў кажа, што на Быхаўшчыне няма сям’і, якая б не мела дачынення да трагічных і гераічных падзей ваеннага часу. Вось і зараз мы сабраліся, каб ушанаваць памяць ахвяраў поўнасцю знішчанай гітлераўцамі вёскі разам з яе ні ў чым не вінаватымі жыхарамі. Па архіўных данных поўнасцю альбо часткова спаленых у раёне 85 значыцца населеных пунктаў, дзе фашысты знішчылі болей чатырох тысяч чалавек.

Наш абавязак — не забыаць ахвяраў ваеннага ліхалецця, пра ўсё гэта павінны знаць дзеці і ўнукі, перадаваць з пакалення ў пакаленне, каб нашы нашчадкі ведалі, што такое фашызм, рабілі ўсё, каб падобнае не паўтарылася.

Прамощцу дапаўняюць член прэзидыума раённага Савета ветэранаў Вера Ткачук, старшыня Глухскага сельвыканкама Аксана Насевіч, настаўніца гісторыі Глухскай сярэдней школы Надзея Кузьмічова.

Удзельнікі мітынгу-рэквіему ўшаноўваюць памяць усіх загінуўшых, спаленых і замучаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны людзей мінутай маўчання. Да помнікаў ускладаюцца гірлянды, кветкі пасля чаго ўрачыста гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь — нашай суверэннай і незалежнай краіны.

Мікола  КОЛАСАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Цифровизация лесного хозяйства: Беларусь и Россия обменяются опытом

25 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Вступительная кампания: ИИ, электронные сертификаты и новый формат

25 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Диалог по Украине: Ватикан призывает к переговорам и прекращению боевых действий

25 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Кибермошенники: быховчанка потеряла 2350 долларов после звонка в Telegram

25 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Средняя зарплата в Беларуси выросла до 3172 рублей в июле

25 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Дениса Мантурова

25 августа 2026
Читать новость

Архивы