Работнікі Быхаўскага РАНС сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага садка №4 “Каласок”
Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага садка №4 “Каласок” горада Быхава.
У ходзе сустрэчы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Яўген Дземідзенка ў гульнявой форме распавёў малышам аб правілах бяспекі дома, на вуліцы, нагадаў пра прычыны ўзнікнення пажараў і правільных паводзінах у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка