На базе ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” прайшоў раённы Дзень аховы працы

 

Пытанні бяспечных умоў працы, захавання здароўя работнікаў, зніжэння вытворчага траўматызму сталі асноўнымі падчас нядаўняга правядзення на базе ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” раённага Дня аховы працы з удзелам дырэктара названай лесагаспадарчай установы Віктара Кузняцова, спецыялістаў па ахове працы прадпрыемстваў і арганізацый Быхаўшчыны, намесніка старшыні райвыканкама Віктара Агнетава.

 

Віктар Агнетаў, адкрываючы мерапрыемства, адзначыў, што рэалізацыя правоў работнікаў на бяспечныя ўмовы працы з’яўляецца адной з важнейшых задач сацыяльнай палітыкі дзяржавы, бо ў арганізацыях усіх формаў уласнасці не заўсёды праводзіцца эфектыўная работа, накіраваная на прадухіленне вытворчага траўматызму і захворванняў, а таксама на ахову і ўмацаванне здароўя работнікаў. У сёлетнім 2018 годзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 няшчасных выпадкаў на вытворчасці і яшчэ адзін — са смяротным зыходам.

Па словах дырэктара ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” Віктара Кузняцова, ва ўзначальваемай ім арганізацыі таксама адбыўся няшчасны выпадак на нарыхтоўцы лесу, на шчасце, работнік застаўся жыць.

Лесагаспадарчая ўстанова сёлета выдаткавала больш за 50 тысяч рублёў на сродкі індывідуальнай абароны работнікаў. У лясніцтвах раёна арганізавалі 86 праверак і выявілі 256 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Да дысцып-лінарнай адказнасці прыцягнулі 31 чалавека. Асаблівая ўвага надаецца таксама пажарнай бяспецы.

На думку галоўнага дзяржаўнага інспектара працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Юліі Мітранковай, асобныя спецыялісты па ахове працы не ў поўнай меры выконваюць абавязкі, прадугледжаныя тыпавым Палажэннем аб службе аховы працы арганізацыі.

На Быхаўшчыне найбольш характэрнымі парушэннямі аховы працы з’яўляюцца такія, як допуск работнікаў да выканання работ з павышанай небяспекай без інструктажу, стажыраванняі і правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Варта адзначыць, што некаторым наймальнікам пытанні заканадаўства аб працы і аб ахове працы не абыякавыя.У трэцім квартале гэтага года ў Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы з просьбай аб правядзенні абследавання выканання заканадаўства аб ахове працы звярнуліся ТАА “Быхаўлес”, філіял ДРБУ № 196 КУП “Магілёўаблдарбуд”, ДУА “Яслі-сад Вясёлка г. Быхава”. Ім была аказана патрэбная дапамога.

Дзяржаўнымі інспектарамі ў арганізацыях раёна праведзена 11 абследаванняў выканання заканадаўства аб ахове працы, выяўлена і прадпісана да ўхілення 130 парушэнняў. Праведзена таксама 6 кантрольных мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў раней выдадзеных прадпісанняў.

Інжынер па ахове працы філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ» Юлія Голачава распавяла гамонку аб арганізацыі работы па ахове працы непасрэдна ў іхнім філіяле.

Лекар прафпаталогіі Быхаўскай ЦРБ Ілля Цікавенка інфармаваў аб парадку правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікаў, якія працуюць на вытворчасці.

Старшыня раённага аб’яднання Чырвонага Крыжу Людміла Ждан правяла практычнае навучанне па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

Карыснае мерапрыемства завяршылася наведваннем яго ўдзельнікамі рамонтна-механічнай майстэрні ДЛГУ «Быхаўскі лясгас”, дзе ў суправаджэнні інжынера-механіка лесагаспадарчай установы Сяргея Кандрацьева агледзелі адміністрацыйны будынак, шынамантажнае аддзяленне з абмеркаваннем належнага абсталявання працоўных месцаў, а таксама захаванне працаўнікамі патрабаванняў аховы працы падчас работы з механізмамі.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

 

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024