Праз тыдзень на Брэстчыне ў горадзе Іванава адбудзецца Дзень беларускага пісьменства

Праз тыдзень на Брэстчыне ў горадзе Іванава адбудзецца Дзень беларускага пісьменства

 

Праз тыдзень на Брэстчыне ў горадзе Іванава адбудзецца Дзень беларускага пісьменства 2 верасня тут пройдзе шэраг мерапрыемстваў, якія збяруць удзельнікаў са ўсёй краіны.

Асноўная ідэя свята застаецца нязменнай з 1994 года, калі яго ўпершыню адзначылі шырока ў Полацку – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, доказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і сённяшнім днём, падтрымка імкнення да чытання і кнігадрукавання.

Дзе толькі не пабываў за апошнія гады дзень айчыннага пісьменства. Тройчы свята прымаў Полацк, двойчы – Тураў і Заслаўль. Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск,  Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глубокае, Щчучын, Рагачоў: геаграфія вельмі шырокая. Ва Мсціслаў у 2001 годзе нават завітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А у 2013 годзе свята прайшло ў нашым Быхаве. Зараз на чарзе Іванава.

Даведка “МП”

Іванава знаходзіцца ў сэрцы Заходняга Палесся, каля мяжы з Украінай. Гісторыя горада пачынаецца з XV стагоддзя. Гарадок у розныя часы быў часткай Вялікага княства Літоўскага, належыў польскім каралям, а затым Шуйскім, Ажэшкам, Дмукоўскім.

Тут ваяваў Сувораў, край закранула вайна 1812 года, Першая міравая і, канечне, Вялікая Айчынная вайна.

У 1965 годзе Іванава стаў цэнтрам раёна, а праз пяць год набыў статус горада.

Вядомыя землякі іванаўцаў – мастак і кампазітар Наполеон Орда, першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, род Дастаеўскіх пайшоў з мясцовай вёскі Дастоева. У горадзе адкрыта адзіная ў краіне школа бондарства, працуе ўнікальны музей народнай медыцыны.

Апошнім часам тыя гарады, што становяцца месцам правядзення Дня беларускага пісьменства, атрымліваюць новы імпульс у сваім развіцці. Так было ў Быхаве ў 2013, працягваецца гэта традыцыя і сёння.

Напачатку свята штогод праводзіцца Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў. Сёлета яго тэма – “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Таксама традыцыйным стаў Рэспубліканскі конкурс юных чытачоў “Жывая класіка”. Дарэчы, упершыню ён адбыўся менавіта ў Быхаве ў 2013 годзе.

Непасрэдна 2 верасня ў Іванава адбудзецца адкрыццё памятнага знака, на галоўнай сцэне ў цэнтральным парку пройдзе мастацкая тэатралізацыя “Малой радзіме пакланюся!”, уручэнне ”Нацыянальнай літаратурнай прэміі“. Увечары адбудзецца канцэрт “Льецца песня над Палессем”.

Адначасова на вуліцах горада будзе разгорнуты святочны гандаль, запрацуюць Фестываль кнігі і прэсы, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў.

А эстафета па правядзенню наступнага Дня беларускага пісьменства будзе перадана Слоніму.

Ягор ГАМАЮН.

 

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какой йогурт полезнее: обезжиренный или обычный?

16 сентября 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Бронеавтомобиль с дистанционным управлением разработали в Беларуси

16 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

ЕС отложил принятие 19-го пакета санкций против России на неопределенный срок

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси с 1 октября нормы оплаты за школьное питание увеличат на 5%

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем