Быхаўчанін здзейсніў крадзеж
Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па арт. 205 ч. 2 КК (крадзеж). Непрацуючы, раней судзімы за тое ж злачынства быхаўчанін 14 жніўня каля 12-00 у в. Няраж з хаты мясцовай жыхаркі выкраў прадукты харчавання, углашліфмашынку, шурупаверт на агульную суму 50 руб. Выкрадзенае канфіскавана. Злачынец затрыманы.