Летам у Быхаўскай дзіцячай бібліятэцы пройдзе праграма «Ключы ад лета»
Гэтым летам у дзіцячай бібліятэцы будзе вельмі горача. Сімвал летніх чытанняў – 2018 казачны персанаж Бураціна будзе госцем на ўсіх мерапрыемствах. Удзельнікі праграмы «Ключы ад лета» змогуць атрымаць рознакаляровыя Ключы. Аранжавы – за ўдзел у літаратурных конкурсах, гульнях і віктарынах; зялёны – знаўцы прыроды, удзельнікі экалагічных конкурсаў і гульняў; блакітны – за разгадванне і складанне крыжаванак, рэбусаў, галаваломак; ружовы атрымаюць удзельнікі, якія жадаюць майстраваць вырабы сваімі рукамі ў творчым салоне «Хэнд-мэйк»; залаты – за лідзіруючае месца ў акцыі «Няма лепш забавы, чым радаснае чытанне». А ў канцы лета па колькасці сабраных ключоў будзе вызначаны пераможца.