Актывісты Быхаўскага камітэта БРСМ на чале з яго лідарам Маргарытай Галіноўскай наведалі ветэранаў

З кожным годам іх усё менш: тыя, хто глядзеў у суровы твар вайны, нажаль, сыходзяць. Таму і робіць цяперашняе пакаленне  ўсё магчымае, каб акружыць увагай застаўшыхся ветэранаў.

Моладзь заўсёды з задавальненнем наведвае іх, а напярэдадні Дня Перамогі, гэта проста святы доўг кожнага. Так, актывісты раённага камітэта БРСМ на чале з лідарам маладзёжнага руху Маргарытай Галіноўскай ужо пабылі ў некалькіх ветэранаў, уручылі ім падарункі, паштоўкі і кветкі, павіншавалі з надыходзячым святам.

Сярод такіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны  – Рыгор Сталярчук. Дом па вуліцы Француза — асаблівы, бо яго фасад упрыгожвае шыльда «Тут жыве ветэран». Школьнікі наведваюць ветэрана круглы год. Асабліва зімой, у моцныя снегапады, дапамога школьнага дэсанту была вельмі дарэчы. А цяпер, калі ярка свеціць сонца, паўсюль квітнеюць сады і набліжаецца Дзень Перамогі, «БРСэмаўцы» завіталі зноў. Рыгор Астапавіч дзяліўся з гасцямі ўспамінамі аб вайне, распавядаў дзецям пра ўзнагароды. А яны ў сваю чаргу прымацавалі да каўняра яго пінжака яркую бутаньерку «Кветкі Вялікай Перамогі»,  падзякавалі за Перамогу, пажадалі здароўя і мірнага неба над галавой.

Ліка КАРАЛЁВА.

 

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем