Жыхары Быхаўскага раёна здзейснілі злачынства
Зразумець прычыны здзяйснення злачынства і дапамагчы спатыкнуўшымуся – гэтымі пытаннямі займаюцца супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС райвыканкама.
Але на практыцы чалавек не заўсёды сам жадае выправіцца. Як, напрыклад, жыхар Лудчыц. За крадзёж ён атрымаў рэальны тэрмін, але з адтэрміноўкай на 1 год. Аднак не прайшло і шасці месяцаў, як учыніў некалькі правапарушэнняў і зараз накіраваны ў месцы пазбаўлення волі. І такіх выпадкаў з пачатку года ў нас у раёне ўжо чатыры. Ці не варта задумацца, дзе жыць лепей?
Кажуць, на памылках вучацца. Аднак крымінальнае мінулае для быхаўчаніна 1978 г.н. так і не стала ўрокам. Мужчына зноў здзейсніў злачынства — скраў чатыры аўтамабільных колы на суму 450 рублёў з дачнага дома па вуліцы Пралетарскай райцэнтра. Следчы камітэт распачаў у дачыненні да яго крымінальную справу.