«Культурнай сталіцай года» у 2019 годзе стане горад Пінск
Калегіяй Міністэрства культуры 26 красавіка 2018 года прынята рашэнне аб наданні статуса “Культурная сталіца года” у 2019 годзе гораду Пінску Брэсцкай вобласці.
Горад Пінск з’яўляецца трэцім па велічыні горадам Брэсцкай вобласці, у якім пражывае 138 тысяч чалавек. Сучасны Пінск – гэта горад з развітай прамысловасцю і культурай. Гаспадарчы комплекс горада прадстаўлены шырокай сеткай прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання, банкаўскага, страхавога і інфармацыйнага абслугоўвання.
Па захаванасці старажытнай планіроўкі, наяўнасці помнікаў архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі Пінск лічыцца адным з унікальных гарадоў Беларусі: у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 186 такіх аб’ектаў. Асаблівую значнасць уяўляе гістарычны цэнтр горада, дзе 163 аб’екта ўтвараюць унікальны горадабудаўнічы помнік рэспубліканскага значэння.
Сетка ўстаноў культуры налічвае 11 арганізацый, дзе творчую дзейнасць ажыццяўляюць 54 калектывы аматарскай мастацкай творчасці, з іх 20 маюць званне “заслужаны”, а таксама найменне “народны” і “ўзорны”. Пінск таксама з’яўляецца адным з цэнтраў адраджэння лютневай музыкі Беларусі. У год 920-годдзя горада быў праведзены першы рэгіянальны фестываль старадаўняй музыкі “Старажытныя ўзоры”.
На працягу года ў рамках акцыі ў Пінску будуць рэалізаваны шматлікія праекты, пройдуць канцэрты лепшых творчых калектываў і выканаўцаў як Пінскага рэгіёна, так і з іншых гарадоў Беларусі, пройдуць фестывалі, конкурсы, выстаўкі абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года” праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаны культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта – пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.
Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул “Культурнай сталіцы Беларусі” насіў Маладзечна, у 2017 годзе – Бабруйск. Носьбітам ганаровага статусу 2018 годаз’яўляецца г.Наваполацк.