На спаборніцтве годна выступілі быхаўскія атлеты
Першынство Беларусі па вольнай барацьбе сярод юніёраў нядаўна прайшло ў сталічным АСК «Стайкі». На спаборніцтве ў чарговы раз годна выступілі быхаўскія атлеты. Так, у вагавой катэгорыі да 97 кг перамогу атрымаў Уладзіслаў Кавалёў, а ў вагавой катэгорыі да 79 кг трэцяе месца заняў Аляксей Афанасенка.