«Ураджай» дыпломаў прывезлі с чарговага конкурсу навучэнцы ДШМ
Каля 200 юных музыкантаў Магілёўшчыны сабраў трэці этап VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Сярод удзельнікаў прэстыжнага мерапрыемства высокія вынікі паказалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны Кірыл Маргунов (гітара) і Ягор Булаўцов (балалайка). Трэцяе месца ў гітарыста Дзмітрыя Толсцелева. Лізавеце Ігнаценка, якая іграла на домры, уручаны Дыплом удзельніка.