Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

Сучасная беларуская армія вядзе адлік сваёй гісторыі ад Мінскай ваеннай акругі, утворанай 28 лістапада 1918 года, якая ў сваю чаргу 12 снежня 1918 года была перайменаваная ў Заходнюю ваенную акругу, а 2 кастрычніка 1926 года стала Беларускай ваеннай акругай.

За гады існавання назва змянялася не аднойчы. Давялося быць і Беларускай асаблівай ваеннай, і Заходняй асаблівай ваеннай, і Беларускім фронтам, і Беларуска-Літоўскай ваеннай акругай. Але як бы яна не называлася, якія б тэрыторыі не ўключала ў сябе, створаная ў найцяжэйшы для краіны перыяд – гады грамадзянскай вайны – яна з першых гадоў свайго існавання адыгрывала вядучую ролю ў справе ўмацавання абароннай магутнасці савецкай дзяржавы.

У ліпені 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой у далейшым быў нададзены канстытуцыйны статус. Згодна Дэкларацыі, Беларусь мела права на ўласныя Узброеныя Сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай грамадскай бяспекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

Аб стварэнні ўласных Узброеных Сіл Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь заявіў у верасні 1991 года. 20 верасня Савету Міністраў, камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю сумесна з камандаваннем Беларускай ваеннай акругі, іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі было даручана да 1-га лістапада 1991 года прадставіць прапановы па структуры ваеннага будаўніцтва Узброеных Сіл.

20 сакавіка 1992 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь даручыў Савету Міністраў прыступіць да фарміравання Узброеных Сіл.

Пастановай Савета Міністраў ад 6 мая 1992 года была скасавана Беларуская ваенная акруга. На базе ўпраўлення акругі створана Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Рэспубліцы дасталася вялікая спадчына – ударная групоўка войскаў на заходнім напрамку штатнай колькасцю больш за чвэрць мільёна чалавек, якая налічвала 1410 воінскіх фарміраванняў.

Сёння Узброеныя Сілы Беларусі складаюць аснову ваеннай арганізацыі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Яны складаюцца з цэнтральных органаў ваеннага кіравання Узброеных Сіл (Міністэрства абароны і Генеральнага штаба), двух відаў Узброеных Сіл (Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны), родаў войскаў, спецыяльных войскаў, узбраення Узброеных Сіл, тылу Узброеных Сіл, ваенных навучальных устаноў, ваенных камісарыятаў і арганізацый Узброеных Сіл. Менавіта ў нашай краіне не толькі захаваны, але і актыўна развіваецца абаронна-прамысловы комплекс, здольны вырабляць прадукцыю на ўзроўні лепшых сусветных стандартаў. Гэта і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання зброяй і войскамі, і аўтаматызаваныя інфармацыйныя і оптаэлектронныя сістэмы, спадарожнікавая навігацыйная апаратура, элементы радыёлакацыі і радыёлакацыйныя станцыі, лазерна-аптычныя сістэмы і тэхналогіі новага пакалення інтэгральнай элементнай базы – тыя распрацоўкі, якія вызначаюць тэхнічны прагрэс XXI стагоддзя.

Але для таго, каб ўмела кіраваць усёй гэтай сучаснай тэхнікай, навучыцца абараняць сваю Радзіму, сябе, сваю сям’ю, свой дом, родных і блізкіх, не стаць у выпадку ўзнікнення ваеннай небяспекі мішэнню, – патрэбны адпаведныя веды, уменні і навыкі, якія дае армія. Бо наша войска – гэта магчымасць, створаная самім народам для таго, каб навучыцца сябе абараняць.

Для гэтага ў Беларусі існуе тэрміновая ваенная служба, якая прызначана, у першую чаргу, для падрыхтоўкі ваенна-навучанага рэзерву, якi мае ваенна-улiковую спецыяльнасць, гатовага, у выпадку ваеннай небяспекі, стаць на абарону Айчыны і які дазваляе беларускаму войску разгарнуцца з 50 тысяч чалавек у мірны час да колькасці ў некалькі разоў большай.

Атрымаць ваенна-улiковую спецыяльнасць можна і праходзячы службу ў рэзерве. Гэта адносна новы від воінскай службы. У ходзе службы ў рэзерве на працягу двух або трох гадоў (у залежнасці ад узроўню адукацыі) малады чалавек двойчы ў год праходзіць зборы ў сярэднім па месяцы ці паўтара, займаючыся толькі баявой вучобай. Прычым у гэтым выпадку служба праходзіць без адрыву ад асноўнай работы.

У далейшым вайскоўцы, звольненыя ў запас, прыцягваюцца на зборы для працягу свайго ваеннага навучання, у тым ліку ў ходзе вучэнняў.

Ваенна-улiковую спецыяльнасць атрымліваюць таксама на ваенных факультэтах і ваенных кафедрах грамадзянскіх ВНУ студэнты, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў. У гэтым выпадку яны праходзяць тэрміновую ваенную службу ўсяго паўгода.

У тых жа, хто вырашыў звязаць з арміяй сваё жыццё, стаўшы прафесійным вайскоўцам, складаны выбар: на сённяшні дзень у нашай краіне падрыхтоўка афіцэраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь вядзецца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на сямі ваенных факультэтах вышэйшых грамадзянскіх навучальных устаноў.

Аднак вядучай ваеннай навучальнай установай у Рэспубліцы Беларусь па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія. Менавіта ў гэтай ВНУ сканцэнтраваны лепшыя ваенныя спецыялісты, ключавыя ваенна-навучальныя школы і касцяк навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У яе сценах навучаюцца больш за дзве з паловай тысячы курсантаў і каля 500 слухачоў, ад’юнктаў і магістрантаў. Штогод акадэмію заканчваюць каля 600 курсантаў і слухачоў.

Гісторыя сведчыць, што арміі могуць выйграць бітвы, але войны выйграюцца толькі народамі. Бо забеспячэнне ваеннай бяспекі – справа кожнага грамадзяніна і ўсяго народа ў цэлым.

Артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае: «Абарона Рэспублiкi Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь». У гэтых словах змяшчаецца сутнасць забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. Менавіта адзінства народа ў вырашэнні самых цяжкіх задач, у тым ліку ў забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы, з’яўляецца залогам перамогі.

Заўсёды і ўсюды абараняць нашу Радзіму, нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь, выяўляючы інтэлект, мужнасць і цвёрдасць – вось дэвіз людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё службе Айчыне.

Сяргей Шруб,

ваенны камісар Быхаўскага раёна.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024