Вынікі і задачы Быхаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Вынікі і задачы Быхаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Савет Быхаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў абмеркаваў тактыку абароны працоўных правоў і выканання сацыяльных гарантый.

Галоўная матывацыя

Добры калектыўны дагавор – галоўная матывацыя для людзей быць у прафсаюзе. Гэта і дадатковыя выплаты, і вызначаныя гарантыі, напрыклад, падаўжэнне кантрактаў на максімальны тэрмін добрасумленным работнікам. На жаль, усё яшчэ ёсць арганізацыі з абсалютна пустымі калектыўнымі дагаворамі, у якіх проста перапісаны нормы Працоўнага кодэкса.

Задача №1 для прафсаюзнага актыву – звесці да нуля колькасць падобных фактаў.

Узровень і тэрміны

На працягу 2017 года прафсаюзы актыўна займаліся пытаннямі павышэння заработнай платы і захавання тэрмінаў яе выплаты. Дзякуючы калдагаворам, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна дадаткова атрымалі 1 мільён 512 тысяч рублёў.

У той жа час, кіраўнікі 9 арганізацый раёна за парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Ахова працы

Прафілактыка вытворчага траўматызму, прафесійнага захворвання і ахова працы – над гэтым раённае аб’яднанне прафсаюзаў працуе штодзённа. Ладзіць маніторынгі, праверкі і семінары. Усе выяўленыя парушэнні выпраўляюцца, аднак зніжэння колькасці няшчасных выпадкаў пакуль дамагчыся не ўдалося: у СК «Дуброва», ААТ «Следзюкі», філіяле «Макранскі», ПМК-85 «Вадбуд», ААТ «Быхаўскі КАСЗ», раённым спажывецкім таварыстве, ААТ «Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» былі траўміраваны работнікі.

Яшчэ адна задача прафсаюзаў – узмацніць ролю грамадскіх інспектараў па ахове працы. Яны ёсць практычна на кожным прадпрыемстве і павінны аператыўна рэагаваць на тыя недапрацоўкі, якія могуць прывесці да трагедыі.

Даведка «МП»:

У мінулым годзе створаны тры прафсаюзныя пярвічныя арганізацыі: у ПГУП “Лесаруб і К», на СЗАТ «Агралінк» і ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама.

Адпачынак і здароўе

Пазіцыя прафсаюзаў зразумелая: самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, рэальная праца на агульны станоўчы вынік.

Раённае аб’яднанне не застаецца таксама ў баку ад разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія праходзяць па ініцыятыве ФПБ, а лепшыя члены прафсаюза і ветэраны – без заслужаных узнагарод да розных святаў.

Конкурсы прафмайстэрства і рознапланавыя акцыі – на правядзенне культурна-масавых раённых мерапрыемстваў затрачана 1363 рублі. Акрамя таго, пры садзейнічанні раённага аб’яднання 14 чалавек змаглі паправіць здароўе ў санаторыях ФПБ.

Лічбы «МП»:

81 пярвічная прафсаюзная арганізацыя і 3 цэхавыя, у якіх налічваецца 7935 членаў, уваходзяць у склад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Усе яны абаронены дзеяннем 72 калектыўных дагавароў і 4 пагадненняў.

Таццяна Зарэмба

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем