З 18 па 22 снежня праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі
Напярэдадні зімовых школьных канікул з 18 па 22 снежня праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі. Галоўная яго мэта – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Паважаныя бацькі, нагадайце дзецям правілы паводзін на зімовай дарозе! Ад таго, як вы навучыце свайго дзіцяці паводзіць сябе, залежаць ваш спакой і яго бяспека.