Зрабіць экспанат запрашае быхаўскі музей
У рамках новай выставы “Быхаўшчына скрозь прызму фота” гісторыка-краязнаўчы музей запускае новую акцыю: “Падзяліся сваім фота з музеем!”. Прынясіце або дашліце ў музей фатаграфіі відаў Быхава або Быхаўскага раёна, якое затым будзе знаходзіцца на фотастэндзе новай выставы. Акцыя ладзіцца па 5 студзеня 2018.