У быхаўскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры завяршыўся адкрыты турнір па більярдзе
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры завяршыўся адкрыты турнір па рускім більярдзе “Вольная піраміда”. Удзельнікамі элітарнай гульні сталі 16 быхаўчан, шасцёра з якіх — вучні мясцовай школы більярда.
Пасля шматдзённай напружанай барацьбы абсалютным пераможцам стаў навучэнец гімназіі Уладзімір Батвянкоў. Другое месца ў гадыляўчаніна Аляксандра Тумашэвіча. “Бронзу” атрымаў прадстаўнік ваенкамата Павел Карбоўскі.