Адразу тры ДТЗ адбыліся ў Быхаўскім раёне ў нядзелю
Адразу тры ДТЗ адбыліся ў раёне ў нядзелю. На шчасце, усе яны механічныя — ні вадзіцелі, ні пешаходы не пацярпелі. На завулку Болдзіна і вуліцы Цімчука малады кіроўца, не маючы правоў пры руху заднім ходам здзейсніў наезд на іншы транспартны сродак. Прычына яшчэ аднаго ДТЗ — адкрыццё пасажырскіх дзвярэй, машыны, якая стаяла на прыпынку. Трэцяе адбылося паблізу вёскі Ямнае, на небяспечным павароце аўтамабіль “занесла” на паласу сустрэчнага руху. Тут прычынай стала летняя гума.