Чарговая сустрэча Сяргея Ігнаценкі з землякамі на гэты раз адбылася ў быхаўскім РЦК

Чарговая сустрэча Сяргея Ігнаценкі з землякамі на гэты раз адбылася ў быхаўскім РЦК

Чарговая сустрэча старшыні райвыканкама Сяргея Ігнаценкі з землякамі на гэты раз адбылася ў Быхаве. Месцам размовы стала 300-мясцовая зала раённага цэнтра культуры. Праўда, нягледзячы на папярэдні анонс мерапрыемства, запоўнена яна была толькі напалову.

“Няўжо пытанняў да выканаўчай улады няма?” — жартуе старшыня. І, гледзячы на гадзіннік, на якім роўна адзінаццаць, ужо сур’ёзна дадае: “Мабыць, змяніць час сустрэч – не кожны ад працы можа адарвацца…”

Характар такіх прыездаў старшыні да людзей ужо адпрацаваны. Невялікае паведамленне начальніка аддзела эканомікі выканкама Аляксея Гулькова аб эканамічным стане раёна, пасля якога надыходзе чарга грамадзян запытацца аб набалелым. Вяскоўцы звычайна паводзяць сябе актыўна, а вось гарадскую аўдыторыю прыйшлося “раскачваць” – спачатку ў тых, хто прыйшоў у залу, пытанняў не было.

Быццам падказваючы напрамак гутаркі, Сяргей Ігнаценка расказаў, што самыя распаўсюджаныя праблемы, якія турбуюць людзей на прыёмах, “прамых лініях” і выяздных мерапрыемствах — гэта жыллё, дарогі, ЖКГ. Паведаміў аб тым, што ўжо робіцца і пакуль яшчэ бачыцца на перспектыву ў райцэнтры. Напрыклад, распачаты працэс прывядзення ў парадак вуліц так званага Калгаснага саду – не ўсе з іх на сёння ў здавальняючым стане, але паволі сітуацыя паляпшаецца: на чарзе Палявая.

Нажаль імгненнае пераўтварэнне дарог у ідэальны стан немагчыма: на гэта спатрэбілася б каля 8 мільёнаў рублёў. Для раёна, палова бюджэта якога сёння датуецца дзяржавай, утапічная мара. Аднак справа ўсё ж рухаецца: ёсць, напрыклад, планы па рамонце вуліцы Тарасава і прылягаючых тэрыторый мікрараёна Быхаў-1.

Спыніўся старшыня і на тэме працаўладкавання. З пачатку года ў раёне створана 93 працоўных месца, і зараз маецца амаль 260 вакансій. Вось толькі попытам сярод быхаўчан яны чамусьці не карыстаюцца. Сяргей Ігнаценка прыводзіць прыклад: “На кансервавы завод, які зараз выйшыў на поўную магутнасць, возяць каля 50 рабочых з Рагачоўскага раёну. Іх умовы працы задавальняюць. А чаго чакаюць быхаўчане?”

Дарэчы, быхаўчане ўсё ж задалі некалькіх пытанняў. І большасць з іх тычылася менавіта дарог.
Участак вуліц Аскаленка – Першамайская: ямы з вялікімі лужынамі.

Гераічная ад школы мастацтваў да прыпынку “двойкі”: адсутнасць тратуараў – за дзяцей страшна.

Планавалася, што тая ж “двойка” працягне маршрут да “Еўраопта”, а пакуль нават “адзінка” спыняецца каля гандлёвага цэнтра ў вельмі нязручным месцы.

Маментальнага адказу на гэтыя пытанні Сяргей Ігнаценка не даў – трэба час, каб суаднесці пажаданні з магчымасцямі. А вось на заклік жыхаркі вуліцы Пушкіна, маўляў, не хапае кантэйнераў для смецця, адразу даручыў службе ЖКГ – запланаваную новую пляцоўку размесціць менавіта ў той зоне.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024