Ізноў адзін

Старшыня райвыканкама ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян двойчы на месяц. Лістапад стаў самым нешматлюдным з іх. На гэтым тыдні, як і ў папярэдні раз, з праблемным пытаннем да Сяргея Ігнаценкі звярнуўся толькі адзін чалавек.

У жыхаркі Гадылёва і вочы “на мокрым месцы”, і падвал яе дома. Вада залівае яго ўжо трэці раз на працягу года. Першыя нечаканыя ападкі абрынуліся ў лютым. Па словах жанчыны, камунальшчыкі тады выправілі становішча толькі пасля яе візіту ў галаўны офіс жылкамгаса – на месцы вырашыць пытанне не ўдалося.

Наступны выпадак заліцця спасціг грамадзянку ў кастрычніку. Цяпер, праўда, трубы адрамантавалі адразу. Але хапіла ненадоўга: праз тыдзень – новая цеча. Наведвальніца параўновае сітуацыю з “тэтрасам” – перацягвае закаткі з паліцы на паліцу, каб зберагчы ад вільготнасці. “Дапамажыце!”, — звяртаецца да старшыні.

Той дае даручэнне жыллёва-камунальнай службе: зрабіць рамонт так, каб больш не звяртацца да праблемы. Да таго ж — прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці мясцовых прадстаўнікоў ЖКГ, калі тыя без аб’ектыўных прычын не справіліся з задачай раней. Камунальшчыкі абяцаюць усе выправіць. І, хутчэй за ўсё, выканаюць абяцанне.

Так ці трэба было даводзіць справу да ўзроўня кіраўніка раёна? Тым больш, станоўчых прыкладаў хапае. Толькі на апошні прыём да старшыні, акрамя гадылеўчанкі, запісаліся яшчэ пяць чалавек. Усім з іх візіт не спатрэбіўся – пытанні вырашыліся напярэдадні.

Ягор ГАМАЮН. 

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Wildberries в Беларуси: новый склад и поддержка бизнеса

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Предписание МАРТ: за что наказали ЛОДЭ и другие компании

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Рассрочка по оплате ЖКУ: как получить помощь в Беларуси

25 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Акция «Внимание — дети!»: правила безопасности на дорогах

25 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Концерт-реквием «Каждый третий» в Казани: обсуждение Лукашенко и Минниханова

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси на неделю: дожди, холод до +9°С, улучшение к выходным

25 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем