На Быхаўшчыне знойдзены граната і мінамётная міна
Учора паблізу вёскі Дабужа на лясной дзялянцы знойдзены граната і мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. А праз некаторы час на ўскраіне вёскі Асоўшчына мясцовы паляўнічы паведаміў аб яшчэ адной знаходцы – артылерыйскім снарадзе. Небяспечныя знаходкі аператыўна абязшкодзіла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 67/13.