ДТЗ адбылося ў раёне быхаўскага рынку

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў панядзелак у раёне рынку. Вадзіцель -мінчанін на легкавым аўтамабілі «Кіа Рыа» не прапусціў на скрыжаванні мікрааўтобус «Фольксваген», выехаў на галоўную дарогу, дзе і адбылося сутыкненне. Мікрааўтобус адкінула ад удару ў плот прыватнага домаўладання, яго вадзіцель траўміраваны. Віноўнік сваю віну прызнаў цалкам і патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што падчас руху адхіліўся да навігатара.