Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Кожнай машыне — зімовыя шыны!» пройдзе 24 лістапада

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Кожнай машыне — зімовыя шыны!» правядзе 24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя з мэтай падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах.
У гэты дзень інспектары ДАІ яшчэ раз нагадаюць вадзіцелям пра неабходнасці замены шын на зімовыя, а таксама аб кіраванні транспартам у складаных умовах надвор’я і захаванні правіл у цэлым. Дарэчы, з 1 снежня па 1 сакавіка зімовая рызіна на ўсіх колах — абавязковы атрыбут бяспекі. Выкарыстоўванне зімовых шын дапаможа скараціць тармазны пуць і значнага палепшыць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах слізкай дарогі.