Чым займаюцца быхаўскія школьнікі на канікулах?

Нават на канікулах школы не пустуюць – тут распачалі працу лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Тройчы на дзень – смачнае харчаванне, штодня – фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўна-масавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Таксама школьнікаў актыўна ўцягваюць у пошукавую дзейнасць, яны прымаюць удзел у добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў, глыбей вывучаюць гісторыю роднага краю.