Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне. Імі пераймаўся вопыт мясцовых калег па фарміраванню патрыятычнага ўсведамлення і каштоўных арыентацый у насельніцтва.

На быхаўскую зямлю прыехалі начальнікі і спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з Асіповічаў, Бялынічаў, Глуска, Дрыбіна, Краснаполля і Чэрыкава. У канферэнц-зале раённага цэнтра культуры гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Агнетаў. Невялікі экскурс аб багатай гісторыі і геаграфічным становішчы края і — праца пачалася.

Кіраўнік раённай арганізацыі ветэранаў Марына Кравец распавяла аб дзейнасці і шматлікіх акцыях сваёй суполкі, асаблівасцях узаемадзеяння старэйшага пакалення з юнацтвам і моладдзю.

Аляксандр Цярэшка, які ўзначальвае быхаўскае падраздзяленне Беларускага саюза ваенных маракоў, навёў гасцей на думку аб стварэнні падобнай арганізацыі і ў іх раёнах – у кожным хапае тых, хто служыў на флоце, а падтрымка з іх боку ў станаўленні патрыятычнага духу даволі адчувальная.

Пазітыўнае ўражанне пакінуў вопыт быхаўчан па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, пра які расказаў галоўны спецыяліст аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі.

Падзяліўся вопытам грамадска-палітычнай працы і “МП”. Мультымедыйная прэзентацыя выдання ідэолагаў калі не ўразіла, дык “зачапіла” дакладна – запатрабавалі пабачыць “жывыя” нумары. У гэтай просьбе ім, канечне, не адмовілі.

    

Пасля так званай пленарнай часткі стажоры прыступілі да практычнай працы. Знаёміліся з ідэалагічным патэнцыялам раёна на прыкладзе ліцэйскага і раённага музеяў. Наведалі дзіцячую школу рамёстваў і мастацтваў, дзе амаль кожная работа прасякнута тэмай любві да радзімы. Пабылі ў бібліятэцы і цэнтры турызма, краязнаўства і экскурсій.

Наступны дзень праграмы уключаў візіт у храм, дзе праз патрыятызм і грамадзянскасць адраджаецца духоўнасць нацыі, а таксама наведванне кансервава-гароднінасушыльнага завода – на ім стажорам прадэманстравалі, што патрыятызм можа быць і эканамічнага накірунку.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі шчыра адзначылі – едуць дадому з новымі карыснымі ідэямі, якія, акрамя сувеніраў, ім падаравала Быхаўшчына. Вопыт атрымалі добры.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Wildberries в Беларуси: новый склад и поддержка бизнеса

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Предписание МАРТ: за что наказали ЛОДЭ и другие компании

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Рассрочка по оплате ЖКУ: как получить помощь в Беларуси

25 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Акция «Внимание — дети!»: правила безопасности на дорогах

25 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Концерт-реквием «Каждый третий» в Казани: обсуждение Лукашенко и Минниханова

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси на неделю: дожди, холод до +9°С, улучшение к выходным

25 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем