“Сіндром менеджара” або як займець “працоўны неўроз”

Спецыялісты папярэджваюць: калі вы думаеце пра сваю працу больш за дзесяць гадзін у дзень, вы маеце ўсе шанцы стаць ахвярай так званага “сіндрому менеджара” або займець “працоўны неўроз”.

“Шэры” стан.

Задумайцеся: ці лёгка вы пераключаецеся з вытворча-службовых перажыванняў на асабістыя? Як даўно разам адпачывалі сям’ёй? Ці выкарыстоўвалі цалкам адпачынак за мінулы год? А за гэты? І ці не назіраюцца ў вас некаторыя іншыя прыкметы блізкай татальнай стомленасці — трывожнасць, раздражняльнасць, задышка, галаўны боль?

А бяссонніца ўжо вам знаёмая? Яна можа быць рознай: калі засынаеш з цяжкасцю ці калі, лёгка заснуўшы, прачынаешся ноччу; або калі чуць свет у цябе ні ў адным воку, а калі трэба ўставаць, цягне да падушкі. А можа, вам знаёмы стан, калі галава робіцца ватнай, адкуль ні вазьміся, накатвае стомленасць і ўжо больш нічога не хочацца? Медыкі называюць такое самаадчуванне “шэрым станам”. Калі вы адзначаеце нешта падобнае, час крычаць SOS.

Працаголік або працаман?

Многія спецыялісты — псіхолагі і медыкі — лічаць паглыбленне ў працу папросту ўцёкамі ад рэальнасці, гэтакім завуаліраваным спосабам сысці ад асабістых праблем. Сядзенне ў офісе па вечарах, напрыклад, падсвядома тлумачыцца нежаданнем вяртацца дадому.

Аднак не ўсё так сумна. Ёсць яшчэ адзін нюанс, які трэба прыняць да ўвагі, — гэта ваш характар. Тых, хто шмат працуе (звыш 50 гадзін у тыдзень), можна, у сваю чаргу, падзяліць на дзве катэгорыі.

Першая з іх — гэта гіперадказныя людзі, якія настолькі адчуваюць сваю адказнасць, што ніяк не могуць спыніцца. Яны кроў з носа павінны выканаць ускладзеныя на іх абавязкі на “выдатна”, нават калі праца ім не падабаецца або яны дрэнна сябе адчуваюць. Ні час, ні ўласнае здароўе, ні пакінутасць блізкіх іх не спыняюць. Гэта сапраўдныя працаголікі, і менавіта з гэтай катэгорыі папаўняюцца шэрагі неўротыкаў.

Другая катэгорыя таксама ўпіваецца працай, але іх становішча значна лягчэйшае. У савецкі час такіх называлі энтузіястамі. Як правіла, напружаная праца не перашкаджае гэтым людзям быць здаровымі, багатымі і, галоўнае, шчаслівымі. Яны не маюць нічога супраць таго, каб працаваць напружана і шмат, таму што ім падабаецца тое, што яны робяць. І адказнасць цалкам іх не напружвае. Гэта працаманы — тыя, хто і працу любіць, і пра сябе не забывае.

Мяжа паміж дзвюма гэтымі групамі людзей даволі зыбкая, і не заўсёды яе можна правесці. Галоўнае — ведаць, што адрознівае аднаго ад другога, і своечасова распазнаць сімптомы, што вядуць ад шчаслівага працамана да няшчаснага працаголіка.

Тое, што доктар прапісаў

Вы належыце да небяспечнага для здароўя тыпу? Спачуваем! На жаль, тэрміна “сіндром менеджара” няма ў афіцыйным пераліку захворванняў. А таму якога-небудзь аднаго спецыяліста па барацьбе з хранічнай працоўнай стомленасцю не існуе. Сіндром менеджара — не хвароба, а пэўны стан, пазбавіцца ад якога могуць дапамагчы некалькі медыкаў. Калі часта непакояць галаўныя болі, зрабіце візіт да тэрапеўта. Пры моцнай раздражняльнасці ваш доктар — неўролаг.

З напасцю можаце паспрабаваць справіцца і вы самі. Для пачатку проста вазьміце адпачынак мінімум на два тыдні (аднаго мала) і змяніце абстаноўку. Галоўнае — адчуць сябе шчаслівым, знайсці магчымасць хоць чаму-небудзь парадавацца. Змагацца з хранічнай працоўнай стомленасцю можна і не пакідаючы працоўнага месца. Вось некалькі няхітрых парад для тых, хто не хоча стаць рабом сваёй паталагічнай цягі да працы.

– Умейце гаварыць людзям “не”, не адчуваючы пры гэтым пачуцця раздражнення і віны.

– Уважлівей стаўцеся да ўласных патрэб і чаканняў! Памятайце: вы маеце права на прыватнае жыццё, а ваша права на працу — зусім іншая справа.

– Цвяроза асэнсоўвайце падзеі кожнага дня, не дазваляючы сабе ўпадаць у паніку пры непрыемнасцях.

– Ніколі не бярыце работу на дом. Паспрабуйце рацыянальна планаваць менавіта працоўныя гадзіны.

– Навучыцеся адрозніваць справы тэрміновыя і другарадныя.

– Не варта шукаць у працы выратавання ад асабістых неладоў. Яна (праца) добрая сама па сабе.

Звязда

фото: para.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024