Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиХалодна!

Учора ў Быхаўскім раёне былі падключаны да ацяплення аб’екты сацыяльнай сферы. У першую чаргу цяпло пададзена ва ўстановы аховы здароўя, адукацыі, бібліятэкі, музей. Ацяпленне жыллёвага фонду пачнецца ў залежнасці ад умоў надвор’я. Рашэнне прымаецца мясцовымі ўладамі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу 5 сутак будзе ніжэй за 8 градусаў.

 Мясцовыя ініцыятывы

У гэтыя дні ў аграсядзібе ў вёсцы Залахвенне праходзіць семінар удзельнікаў руху мясцовых ініцыятыў. Тэма сустрэчы — «Мясцовыя фестывалі ад мястэчка да рэгіянальнага кластара». Абмяркоўваюцца магчымасці супрацоўніцтва раёнаў у справе павышэння статусу рэгіянальных фэстаў, здольнасць прыцягнення імі турыстаў і патэнцыйных інвестараў. Ужо прынята рашэнне сфармаваць агульны каляндар мерапрыемстваў, а таксама пачаць распрацоўку кластара «Фестывалі Падняпроўя».

 Пад Нарачанскім знакам

У  сценах ліцэя навучэнцы 11-га класа сабраліся на літаратурны вечар «Пад Нарачанскім знакам», прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Мерапрыемства арганізавана сумесна з гарадской бібліятэкай, а ганаровым госцем стаў пісьменнік, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Леўчанка. Ліцэісты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Максіма Танка, даведаліся аб нялёгкім жыццёвым шляху паэта, яго літаратурных заслугах.

Цікавае знаёмства

У суботу гімназія горада Быхава запрашае дашкалят у школу будучага першакласніка! Пачатак заняткаў — 9.00.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Пособие по уходу за ребенком привяжут к реальным доходам

11 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко выразил соболезнования Колумбии после стихийного бедствия

11 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быхове: сарай уничтожен, жилой дом спасён

11 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Финансирование удобрений: новая схема оплаты

11 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Бешенство у животных: симптомы, профилактика и первая помощь

11 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Дупляной комар в Беларуси: где встречается и чем опасен

11 августа 2026
Читать новость

Архивы