У Быхаўскім раёне гарэў хлеў

пожарУ чацвер у палове трэццяга на цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў в. Ліпаўка Холстаўскага сельсавета. На момант прыбыцця першага падраздзялення да месца гарэў хлеў. У выніку пажару знішчаны дах будынка, часткова пашкоджаны сцены, згарэў парася. Паводле папярэдняй версіі здарэнне адбылося з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печы, якая знаходзілася ў двары.