СУМАВАЦЬ НЯМА КАЛІ

Неяк давялося сустрэцца з былым дырэктарам саўгаса “Спадарожнік”, а пасля старшынёю Гарадзецкага сельвыканкама Уладзімірам Сцепанцовым, які цяпер на заслужаным адпачынку і па-ранейшаму жыве ў вёсцы Гарадзец. Ні саўгаса, ні сельвыканкама там даўно няма, а людзі жывуць, працуюць на зямлі, хоць у большасці сваёй усе маюць сталы ўзрост. Ды ўзрост узростам, толькі ад звыклых сялянскіх клопатаў нікуды не дзенешся. Гэта ўжо ў крыві. Вось і трымаюць вяскоўцы, наколькі дазваляюць здароўе, сілы, дапаможную гаспадарку.
—    У многіх, па вялікаму рахунку, яе, можна сказаць, няма, — распавядае Уладзімір Іванавіч. — Прычыны тут самыя розныя, але галоўная — узроставая. Старэюць людзі, а старому, хвораму чалавеку цяжка ўтрымліваць нават парсюка, не кажучы ўжо пра карову, якой патрэбен не толькі асаблівы догляд, а якую яшчэ варта пасьвіць. І не адну, а са статкам. Старому з такімі абавязкамі не ўправіцца, неабходна кагосьці наймаць. Каго? Пытанне не простае, звязанае з чалавечым фактарам, часам, матэрыяльнымі выдаткамі. Таму многія гарадчане маюць на сваіх падворках толькі курэй ды сабак, у лепшым выпадку парсюка. А некалі ўсё было інакш.
—    Яшчэ два дзесяткі гадоў таму, калі я толькі пачаў тут дырэктарстваваць, на ўласных падворках паўсюдна мычэлі каровы, цяляты, рохкалі парсюкі, сакаталі куры, крычалі пеўні, — распавядае далей суразмоўца. — У вёсцы Гарадзец, цэнтральнай сядзібе саўгаса, яе жыхары трымалі недзе каля дзвюх соцен буронак. У нашым статку іх налічвалася не меней 90, а цяперака ўсяго 14. Ды вы іх самі бачылі, яны пасьвяцца пад наглядам  пастуха па правы бок дарогі з Кубы ў бок Гарадца.
Бачылі. І ўсё ж асабіста мяне зацікавіла тое, хто ўсё ж трымае буронку, не хоча яе прадаваць, бо мае добрае падспор’е  да сямейнага бюджэту, якім чынам упраўляецца  са сваёю рагуляю, забяспечвае яе кармамі.
Сцепанцоў параіў пагутарыць са сваім былым галоўным бухгалтарам Галінаю Макрыцкаю, якая сёння мае не толькі карову, а і двух парсюкоў, тры дзесяткі курэй, іншую жыўнасць, якую вартуюць два сабакі.
Хутка мы з Галінаю Мікалаеўнаю ўжо вялі гамонку на вызначаную тэму. Яна, аказваецца, любіць сялянскую працу, яшчэ тры гады таму ўтрымлівала дзвюх буронак, але адну карову давялося здаць.
—    Чаму?
—    Старая стала, малака мала пачала даваць, вось і давялося яе рэалізаваць. З Галкаю ж, так клічу сваю карміліцу, не растаюся па сённяшні дзень, бо ёй усяго толькі шэсць год.
Гэтаю буронкаю Галіна Мікалаеўна задаволена. Яна дае малака столькі, што хапае не толькі сабе, а і на продаж. Летась рэалізавала дзяржаве болей дзвюх тон малака.
Добра доіцца кароўка сёлета, хоць была захварэла. Праўда, даволі хутка паправілася і зноў дае кожны дзень у сярэднім да 25 літраў прадукту.
Макрыцкая вядзе гаспадарку з дапамогаю маці, якой ужо 76 гадоў. У іх парадак у хаце, на падворку. Ды і сыны дапамагаюць, асабліва тады, калі неабходна араць, сеяць, нарыхтоўваць кармы, убіраць ураджай. Тут ужо Ігар, ды і Сяргей, маці з бабуляю не кідаюць, едуць дапамагаць. Асабліва старэйшы Ігар. У яго ёсць уласны трактар з усім неабходным наборам прычапнога інвентару, на ім і ўпраўляецца па гаспадарцы.
—З нарыхтоўкаю сена таксама не ўзнікае цяжкасцей?
—Не ўзнікае. Травастой Ігар косіць на няўдобіцах, сушыць яго, саграбае і так далей. Так што ў сельгасфіліял па дапамогу не звяртаюся, хаця ведаю, што калі нешта спатрэбіцца, то ягоны кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Тумакоў, спагадлівы чалавек, абавязкова дапаможа, як дапамагае іншым вяскоўцам, якія да яго звяртаюцца.
—    Вам пашанцавала на дзяцей, якія жывуць побач, нікуды не паехалі ад маці, — кажу Макрыцкай, а яна толькі ветла ўсміхаецца. І хутка зразумеў, чаму, бо сказаныя мною словы не адпавядалі жыццёвай рэчаіснасці. Ігар з сям’ёю жыве ў аграгарадку Мокрае, а працуе ажно ў Бабруйскім лясгасе, Сяргей жа будуе дарогі ў горадзе Магілёве, тамака і жыве. Ігар мае свой дом, які летась пабудаваў, а зараз даводзіць да ладу, мае дваіх дзяцей ва ўзросце 7 год і 2 гады. Яны таксама прыязджаюць з бацькамі ў Гарадзец да сваёй роднай бабулі, якая любіць іх, частуе гасцінцамі.
Дом у Ігара ёсць, а вось добрага падворка пакуль яшчэ няма. Як толькі з цягам часу будзе і ён, то таксама займее сваю гаспадарку. Цяпер жа працуе на матчынай, мае ад яе ўсё неабходнае для сям’і.
Шчыраваць даводзіцца нямала, бо адным сенам скаціну, тым болей птушку не пракорміш. Вось і апрацоўваюць сумесна Макрыцкія паўтара гектара зямлі, на якой вырошчваюць бульбу, зерне, буракі, іншыя культуры з наяўнасцю градак, дзе расце ўсё патрэбнае да сямейнага стала.
Так вось рупіцца сямейства Макрыцкіх дзеля свайго дабрабыту, бо не развучыліся гаспадарыць на зямлі, умеюць з веданнем справы вырошчваць і распараджацца вырашчаным, да таго ж не любяць сядзець склаўшы рукі.  А маглі б, як некаторыя, усё купіць у мясцовым магазіне, куды штодзённа прывозіцца ўсё неабходнае. Толькі магазінная малочная прадукцыя не ідзе ні ў якае параўнанне з малочнай прадукцыяй са свайго падворка. Уласная заўсёды лепей, смачней. Не верыце? Паспытайце!
Мікола КОЛАСАЎ.
На здымку: Галіна Макрыцкая з вёскі Гарадзец.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024