Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиНачное здарэнне

Купля аўтамабіля — радасная і доўгачаканая падзея для кожнага. Але вось у жыхара вул. Чырвонаармейскай з ёй цяпер будуць звязаны не толькі добрыя ўспаміны. У ноч з суботы на нядзелю невядомыя моцна падрапалі нядаўна набытую «Хонду» і пракалолі ў ёй 2 колы. Каму перашкодзіла машына, якая стаяла на стаянцы каля дома, разбярэцца следства, крымінальная справа ўзбуджана. А пакуль супрацоўнікі РАСК раяць усім набыць відэарэгістратары — іх кошт у шмат разоў меншы за кошт рамонту, ды і злаўмыснікаў знайсці было б нашмат лягчэй.

Поле Цудаў

Даверлівасці нашых грамадзян няма мяжы, з-за чаго яны часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі. Вось і двое магіляўчан «клюнулі» на абяцанне хутка атрымаць у крэдыт вялікую грашовую суму, ды яшчэ і пад маленькія працэнты. Не задумваючыся, пералічылі на паказаны ў інтэрнэце банкаўскі рахунак перадаплату: 490 і 670 даляраў ЗША. Ды вось толькі крэдыт так і не атрымалі. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі махляра. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Спартыўныя дасягненні

У Магілёве стартаваў 9 адкрыты кубак горада па міні-футболе новага сезона. Каманда горада Быхава ў першай гульні стала пераможцай з лікам 0-7 і прайшла ў 1/16. Зусім скора адбудзецца чарговая сустрэча – на гэты раз быхаўчане паспрабуюць атрымаць перамогу над камандай з вышэйшай лігі «Дэмакс».

 

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в Быхове: сарай уничтожен, жилой дом спасён

11 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Финансирование удобрений: новая схема оплаты

11 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Бешенство у животных: симптомы, профилактика и первая помощь

11 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Дупляной комар в Беларуси: где встречается и чем опасен

11 августа 2026
Читать новость
АПК

На поле ОАО «Новобыховский» чествовали передовиков жатвы

11 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Пособие по временной нетрудоспособности: размер и условия

11 августа 2026
Читать новость

Архивы