Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1Спрацавалі аператыўна

Крадзёж з ахоўнага домаўладання прадухілілі супрацоўнікі Быхаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Раней судзімы, нідзе не працуючы быхаўчанін хацеў пажывіцца за чужы кошт, пакуль гаспадары адсутнічалі, аднак яго спудзіла спрацаваўшая сігналізацыя. Ужо праз некалькі хвілін група затрымання прыбыла на месца. З дапамогай службовай аўчаркі міліцыянеры затрымалі зламысніка.

Незвычайная бібліятэка

Гарадская перасоўная бібліятэка сямейнага чытання пераўтварылася ў… гульнятэку. Назву носіць досыць гучную: «Арт-тэрыторыя». Дзеці праяўляюць тут свае творчыя фантазіі — малююць, лепяць, робяць вырабы, гуляюць у настольныя гульні. Аформлены тут і цікавыя кніжныя выставы. На «Востраве кніжных скарбаў», напрыклад,  сабраны творы аб знакамітых падарожніках, пошуках скарбаў і неверагодных прыгодах. Адважныя героі, абардаж і чорны сцяг – уся гэтая атмасфера пануе ў кнігах аб піратах, якія любяць не толькі юнакі, але і многія дарослыя.

Быхаўскія майстры

Майстры-метадысты Быхаўскага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў Ірына Фадзеева і Алена Новікава пабылі на “Дрыбінскіх таржках” – фестывалі аматараў народнай творчасці, які адбыўся ўжо ў сёмы раз. У гэтым годзе ў форуме прынялі ўдзел творчыя калектывы і майстры Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай, Мінскай абласцей, а таксама госці с Расіі і Украіны. Нашы землякі годна прэзентавалі свае творчыя магчымасці. Наведвальнікі іх талент ацанілі.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Парковка по совести: не занимай чужое место

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе начат капитальный ремонт моста через реку Мокрянка

6 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

ОСВОД Могилёвской области напоминает о необходимости соблюдения правил безопасности на воде

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Ученица Годылевской средней школы приняла участие в конкурсе научно-технического творчества

6 ноября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Быховские школьники на каникулах осваивают правила безопасности

6 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Жителям деревни Твёрдово напомнили о пожарной безопасности

6 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем