Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1Увага — дзеці!

Абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам абвастраецца падчас заканчэння летніх канікул і з пачаткам навучальнага года. У мэтах папярэджання выпадкаў ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!” У гэты перыяд кіроўцам неабходна ў светлы час сутак рухацца з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф да 2-х базавых велічынь.

Малебен перад новым навучальным годам

26 жніўня ў 10.45 у храме Святой Жываначальнай Троіцы г. Быхава будзе адслужаны малебен аб будучай вучобе, настаўніках і навучэнцах.. Благачынны Быхаўскай акругі протаіерэй Мікалай запрашае быхаўчан прыняць у ім удзел – можна падаць адпаведныя запіскі на малебен, пасля заканчэння якога прысутных акрапяць святой вадой.

Будзь уважлівы, пасажыр!

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр” пройдзе на аб’ектах чыгуначнага транспарту па 25 жніўня. Праваахоўнікі папярэджваюць: у цягніку пасажыр абавязаны пільна сачыць за захаванасцю сваіх рэчаў. Неабходна памятаць, што суседам у вагоне можа апынуцца не толькі добрасумленны грамадзянін, але і злодзей-гастралёр.. Ручную паклажу пажадана ставіць у скрыню пад сядзеннямі. У начны час не пакідаць на сталах гадзіны, малагабарытную радыётэхніку, мабільныя тэлефоны, жаночыя сумачкі і пальчаткі.

Двойчы перайшоў рысу

Адразу два факты аб’яднаны супрацоўнікамі Следчага камітэта ў адну крымінальную справу. Так, грамадзянін К. набыў выбуховыя сыпкія рэчывы, перавёз і захоўваў іх у сваім доме, не маючы на гэта адпаведнага дазволу. Порах супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі па месцы жыхарства зламысніка падчас агляду. Раней тым жа грамадзянінам было здзейснена яшчэ адно злачынства – браканьерства. Следства выявіла, што, знаходзячыся ў паляўнічых угоддзях паблізу в. Балонаў Сялец, злачынец, не маючы дазволу на паляванне, вырабіў незаконную здабычу двух асобін самак лася.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем