Раённае свята “Зажынкі” прайшло на Быхаўшчыне

Раённае свята “Зажынкі” прайшло на Быхаўшчыне

Раённае свята “Зажынкі” прайшло на Быхаўшчыне. На адным з палёў Прыдняпроўскага краю дзяўчаты, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы, уручылі старшыням гаспадарак духмяны хлеб, выказалі надзею на будучы багаты каравай. 

зажинки июль 17 034

Згодна традыцыям, жнейкі пад прыгожыя беларускія песні спрытна жнуць першыя каласы, складаюць іх у сноп, перавязваюць чырвонай стужкай і прыгаворваюць, каб радзіла жыта, каб было добрае надвор’е.

зажинки июль 17 001

Першы зажыначны сноп уручаюць старшыні райвыканкама Сяргею Ігнаценку. У сваю чаргу ён звяртаецца да хлебаробаў. Гаворыць аб тым, што трэба прыкласці максімальныя намаганні, каб ураджай бягучага года сабраць без страт.

зажинки июль 17 012

Благачынны па Быхаўскай акрузе, протаіерэй Мікалай, звяртаючыся да сельгаспрацаўнікоў са святым словам, благаславіў іх добрую справу і акрапіў хлебаробаў і тэхніку святой вадой.

зажинки июль 17 018

…У небе ярка свеціць сонца. Ёсць планы на добры ўраджай. Аграрыі бяруцца за справу. У полі раздаецца басавіты гул камбайнаў. З пачаткам благароднай працы, хлебаробы!

зажинки июль 17 041

Даведка «МП»:

У бягучым годзе перад хлебаробамі раёна пастаўлена задача намалаціць 58 тысяч тон збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 24,7 цэнтнера з гектара.

зажинки июль 17 059

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем