У Быхаўскім музее праходзіць выстава “Шляхам творчасці”

У Быхаўскім музее праходзіць выстава “Шляхам творчасці”

У раённым гісторыка-краязнаўчым музее праходзіць выстава работ педагогаў і выхаванцаў дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў пад назвай “Шляхам творчасці”.

музей

Наш Прыдняпроўскі край славіцца разнастайнымі відамі традыцыйных промыслаў дзякуючы сённяшнім таленавітым майстрам. Старадаўняе рамяство — пляценне “саламяных павукоў”, напрыклад, адрадзіла дырэктар вышэйназванай навучальнай установы, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Ірына Кухціна.

«Павукі» з саломы – гэта мастацтва, напоўненае глыбокім сакральным сэнсам: у яго павуціне заблытваюцца нячыстая сіла, няшчасці і хваробы, а ў сям’і будуць панаваць шчасце і лад. Часта «павука» падвешвалі і над галовамі маладых падчас вяселля. А яшчэ гэтыя канструкцыі служылі выдатным упрыгожваннем інтэр’еру.

Ірына Генадзьеўна ўзгадвае, што першае знаёмства з вырабамі з саломкі ў яе адбылося ў дзяцінстве, калі яна разам з бабуляй у яе хаце стварала саламяных лялячак. Тут жа яна ўбачыла і маленькага “саламянага павука”.

У дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў з 2009 года дзейнічае студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чараўніца”, у якой дзеці асвойваюць асновы пляцення з саломкі, у тым ліку і тэхналогію вырабу саламяных павукоў.

У самой майстрыхі ў калекцыі каля сотні традыцыйных саламяных абярэгаў — вялікіх і маленькіх, простых і састаўных. Некаторыя з іх аб’яднаны ў калекцыі.

На выставе прадстаўлены найбольш традыцыйныя «павукі» пірамідальнай і рамбічных формаў. Такія канструкцыі збіраюцца з асобных прасторавых элементаў.

І сапраўды, формы “павукоў”, пабудаваныя на злучэнні мноства аднолькавых модуляў, дзівяць сваёй гармоніяй. Сабраныя з лёгкіх саламяных трубачак, яны бязважкія і ажурныя. І амаль усе прысвечаны якому-небудзь святу, напрыклад, Калядам ці Дажынкам.

Навуковы супрацоўнік музея Яўгенія Федарчук нагадвае, што быхаўскіх “саламяных павукоў” прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. А на выставе, якая працягнецца да 15 жніўня, можна таксама паглядзець карціны, напісаныя акварэллю, мастацкі роспіс па шкле, самаробныя шкатулкі. Кожны прадмет тут здзіўляе сваёй унікальнасцю і задумкай аўтара. Колер, фактура, форма, тэхніка пляцення — ўсё непаўторна.

Над галавой павольна самі па сабе круцяцца залацістыя канструкцыі. Паварочваючыся то ў адзін, то ў другі бок, яны ўвесь час нараджаюць для вачэй новы графічны малюнак. І праўда, знаходзячыся ў цэнтры экспазіцыі, складваецца ўражанне, як “саламянае павуцінне” імкнецца ахінуць свайго гледача.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем