Разам

символикаГоднасць. Гордасць. Еднасць.

А ці патрэбны яшчэ якія-небудзь словы, каб апісаць настрой, які панаваў на Быхаўшчыне 3 ліпеня? Здаецца, хапіла б і іх. Аднак калонку з аднаго радка не зробіш, таму – крыху аб пачуццях і эмоцыях Дня Незалежнасці.

Вы былі на святочным шэсці? Крочылі разам з калегамі, аднадумцамі па ярка ўпрыгожанай цэнтральнай вуліцы райцэнтра? Калі не – дарэмна.

Калі далучыліся да масавага мерапрыемства, пагадзіцеся – шкадаваць гэтых гадзін не прыйшлося: энергетыка агульнай місіі закранула душы нават закаранелых скептыкаў. Славіць перамогі продкаў, ганарыцца сваімі дасягненнямі на сучасным этапе развіцця роднага краю. Вось чаму так шчыра віталі ветэранаў, так сардэчна радаваліся поспехам узнагароджаных землякоў. Ці гэта не ёсць тая самая сувязь пакаленняў?

…Напярэдадні галоўнага свята краіны на быхаўскую зямлю завіталі госці з Малдовы. Пабрацімы раёна з Гагаузіі. Не першы візіт, да таго ж – двухдзённы: паспелі скласціся ўражанні аб беларускім характары. Галоўныя вынікі гагаузаў наконт асаблівасцяў нашага народа цудоўным чынам супалі з тэкстам гімна рэспублікі: “працавітая дружная сям’я”. Паспрабаваў яшчэ растлумачыць нашу славутую “памяркоўнасць” і, ведаеце, атрымалася – зразумелі!

Але ўсялякая памяркоўнасць знікае, калі справа тычыцца свабоды, незалежнасці Радзімы. Гэта мы дэманстравалі і ў саракавых гадах мінулага стагоддзя, гэта можам паказаць зараз. Упэўненасць гэта яшчэ больш фарміруецца падчас такіх вось святкаванняў.

Калі разам – у сотні, тысячы галасоў, якія, нібыта крынічкі зліваюцца ў буйную магутную рэку, краіна выконвае свой гімн, – мурашкі бягуць па спіне, узды-маецца нешта вялізнае ў грудзях. Хочацца жыць, рабіць, ствараць нешта добрае і надалей. Яшчэ больш добрага.

…Вяртаўся з гімна разам з сынам. Ужо перад домам, па вузенькай дваравой вулачцы насустрач асцярожна рухалася машына. Узялі з малым крыху ўбок, каб прапусціць. З адчыненага акна пачулі: “Са святам!” Адказалі, канечне, тым жа. Але, здаецца, не мы – кіроўцу, не ён – нас, дагэтуль не ведалі. 

Калі са святам віншуюць незнаёмых людзей, гэтае свята сапраўды народнае.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024