Навіны Быхаўшчыны

новости1ПЕРАМОГА

На рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства сярод дзяржаўных інспектараў па энергетычным наглядзе Быхаўская раённая энергаінспекцыя атрымала перамогу як лепшая энэргаінспекцыя і ўзнагароджана адпаведным Дыпломам. Яе начальнік Барыс Гернеза годна паказаў сваё майстэрства ў веданні прававых актаў, схем энергазберажэння, выяўленні парушэнняў нормаў эксплуатацыі і тэхнічнага стану энергаўстановак.

ЗНІЗЬЦЕ ХУТКАСЦЬ!

З 8 па 18 чэрвеня на аўтамагістралі М-8 на 273-400 км (у раёне аграгарадка Следзюкі) з 8.00 да 20.00 будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці. Нагадваем, хуткаснае абмежаванне на дадзеным участку дарогі для легкавых і грузавых транспартных сродкаў складае 60 км/г.

МЕДЫЦЫНА І МАЛЮНАК

Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў аховы здароўя падвёў вынікі абласнога этапу конкурсу дзіцячага малюнка “Медыцына вачамі дзяцей”. У ліку пераможцаў — тры навучэнкі Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў. Дыпламантамі I ступені сталі Анастасія Краўцова і Яўгенія Івашка. III месца дасталася Арыне Патапенка. Работы пераможцаў накіраваны ў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя для ўдзелу ў фінале конкурсу.

ПРЭЗЕНТАВАЛІ БЫХАЎШЧЫНУ

Быхаўчане сталі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю “Залатая пчолка”, які праходзіў у Клімавічах. У рамках свята “Фестывальная краіна — краіна сяброў” нашы прадстаўнікі ўстаноў культуры, клубнай сістэмы, а таксама выкладчыкі і выхаванцы Быхаўскай ДШМР прадставілі выставачныя экспазіцыі беларускага побыту, рэгіянальны касцюм, фальклорную і гульнявыя праграмы, майстар-класы народнага бытавога танца, прэзентавалі работы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

По информации Быховского РЭС гроза и шквалистый ветер привели к отключениям электроэнергии в 12 населенных пунктах района

10 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Лесной фонд Быховского лесхоза пострадал впоследствии ночного урагана

10 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

На Быховщине продолжается устранение последствий непогоды. ФОТОФАКТ

10 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Внимание, жители Быховского района!

10 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Оранжевый уровень опасности — будьте внимательны на дорогах!

10 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Вишинг: что делать, чтобы не лишиться денег

10 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем