Навіны Быхаўшчына адным абзацам

новости2КІНЬ ЦЫГАРЭТУ!

У апошні дзень мая на плошчы Красоўскага адбылася акцыя «Змяняем цыгарэты на цукеркі» з правядзеннем флэшмо-бу «Пад гукі гармоніка і дыхаецца лягчэй!». Тут жа раздаваліся інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па прафілактыцы курэння. А побач была размешчана «Школа здароўя», дзе ўсе жадаючыя змаглі вымераць артэрыяльны ціск і атрымаць неабходную кансультацыю па здаровым ладзе жыцця. Валанцёры сцвярджаюць, што жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў акцыі, забыўшыся «на час» аб шкоднай звычцы, і з ахвотай мянялі цыгарэты на цукеркі.

БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

1 чэрвеня, адначасова з пачаткам летняга дзіцячага адпачынку, стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню». Быхаўскія ратавальнікі ўсе тры летнія месяцы будуць весці працу па папярэджанні надзвычайных сітуацый у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. Тэматычныя фільмы, віктарыны і конкурсы, абмеркаванне сітуацыйных прыкладаў дапамогуць юнакам больш пільна ставіцца да пытанняў бяспекі.

ДОБРЫЯ ВЫНІКІ

На адкрытым турніры па більярдным спорце “Вясёлы бабраня”, які прайшоў у Бабруйску, выступілі і нашы спартсмены. У дысцыпліне «Вольная піраміда» ва ўзросце 10-14 гадоў прынялі удзел 4 быхаўчаніна — выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Школа більярда». Ва ўпартай барацьбе Уладзімір Бацвянкоў заняў 3 месца.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы