Навіны Быхаўшчына адным абзацам

новости2Уключы фары!

З 25 мая па 5 чэрвеня ў раёне будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Падчас яго правядзення кіроўцам неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім светам фар. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь. А 26 мая на Быхаўшчыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Увага, кіроўца! У школьнікаў канікулы!”.

Пакарылі сталіцу

Больш за 500 майстроў сабраў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет», на якім каларытна прадставілі Быхаўшчыну педагогі дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў Марына Аскаленка, Юлія Жалабкевіч на чале з дырэктарам Ірынай Кухціной. Кампетэнтнае журы палічыла калекцыі размаляваных дываноў, галаўных убораў, упрыгожванняў і саламяных павукоў лепшымі, за што і ўзнагародзіла майстроў традыцыйных відаў рамёстваў дыпломам.

Шашкі, шахматы і… рок

Каля 300 чалавек наведалі ноч музеяў у Быхаве. Завітвалі ў гісторыка-краязнаўчы музей і людзі сталага ўзросту, і падлеткі, прыходзілі цэлымі сем’ямі. Гулялі ў даміно, шашкі, шахматы. Акрамя экскурсій, працавалі 4 музычных аддзяленні. У першым Павел Андрыянаў выконваў папулярныя песні савецкіх бардаў, у другой частцы ён жа спяваў лірічныя кампазіцыі. Тыя, хто трапіў на трэцяе аддзяленне, пачулі песні пра Быхаў, а завяршылі праграму Валянцін Чорствы і Сяргей Жыжыян, якія прапанавалі ўвазе прысутных вядомыя рок-кампазіцыі савецкага перыяду.

Музычныя тэарэтыкі

Адразу пяць узнагарод прывезлі навучэнцы Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў з абласной алімпіяды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны Паліна Гайдзіна і Ксенія Жолудзева. “Бронзавымі прызёрамі” ў ведах тэорыі музыкі сталі Анастасія Бяляцкая, Соф’я Ус і Сняжана Лагунова.

Супрацьпажарныя “фіксікі”

Нестандартныя і яркія формы адукацыйнага працэсу абіраюць быхаўскія ратавальнікі. На чарговую сустрэчу з дзецьмі, прысвечаную супрацьпажарнай тэме, яны запрасілі мультыплікацыйных персанажаў. Фіксікі, ролю якіх філігранна адыгралі работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы, паведалі малым аб небяспеке гульні с агнём, падказалі алгарытм паводзінаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Такі незвычайны забаўляльны ўрок навучэнцы Баркалабаўскай школы вывучаць напамяць.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Итоги операции «Нелегал-2025» в Быховском районе

9 июля 2025
Читать новость
КОМИТЕТ ГОСКОНТРОЛЯ

На контроле – цифровизация региона!

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Молодежная диалоговая площадка о геноциде белорусского народа прошла в Казимировском лесу

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В ОАО “Обидовичи” приступили ко второму укосу трав

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Что нужно делать, чтобы вас не обманули мошенники?

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Ватрушка — не игрушка

9 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем