ПЛЁННЫ КРАСАВІК

У Гарадзецкім лясніцтве, якое ўзначальвае вопытны, ініцыятыўны ляснічы Сяргей Каваленка, падначаленыя ніколі не сядзяць без справы. Кожны, а ўсяго разам з ляснічым у штатным раскладзе значыцца 29 чалавек, ведае, што яму трэба рабіць не толькі сёння, а і заўтра, у перспектыве. Больш таго, за ўсім, што робіцца на тэрыторыі, наладжаны пастаянны кантроль. Тут усё робіцца зыходзячы з дзяржаўных інтарэсаў, таму калектыў і ходзіць у лідарах спаборніцтва сярод лясніцтваў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Быхаўскі лясгас”. Ён даволі паспяхова выканаў даведзеную вытворчую праграму першага квартала сёлетняга года, плённа папрацаваў у першым месяцы другога квартала. У красавіку на 37 гектарах пасадзілі саджанцы лясных культур, пры заданні 500 кубаметраў нарыхтавалі 1400 кубаметраў агульнай драўніны. Тут з самага лепшага боку вызначыліся брыгада Віктара Мазура, лесарубы Дзмітрый Вайцянкоў, Яўген Лысуха. За тры тыдні названая брыгада нарыхтавала 600 кубаметраў драўніны.
Паколькі ў красавіку збіраецца бярозавы сок, то ляснічы ўзяў на працу часова шэсць чалавек, якія сабралі 92 тоны бярозавіка. Гэта другі паказчык у лясгасе. Болей гарадзецкіх сабралі бярозавага соку толькі дунайкоўскія зборшчыкі.
Зараз наладжаны догляд за ляснымі культурамі, вядзецца распрацоўка пашкоджаных насаджэнняў, ачыстка прыдарожных лесапалосаў. Тут шчыруюць ляснікі Мікалай Сіпакоў, Сяргей Бондараў.
Для дастаўкі людзей да месца работы ў лесе кіраўніцтва лясгаса выдзеліла лясніцтву новы аўтамабіль УАЗ “Фермер”, за што гарадзецкія лесаводы асабліва ўдзячны.
Ёсць у лясным масіве непадалёку ад вёскі Рэзкі помнік загінуўшаму падчас Вялікай Айчыннай вайны партызану Мікалаю Гросу, які натрапіў на засаду фашыстаў. Ужо праз колькі год пасля Вялікай Перамогі над гітлераўскай Германіяй сюды прыязджалі з легендарнага горада Севастопаля два браты партызана. Сустрэчу з імі добра памятае тагачасны старшыня Гарадзецкага сельвыканкама Надзея Нароўская, аб чым і паведаміла. Цяпер сюды ніхто не прыязджае, бо няма каму, але гэта зусім не азначае, што магіла партызана забытая. Яе даглядае лясніцтва. Да Дня Перамогі тут належным чынам усё прыбралі, пафарбавалі металічную агароджу, усклалі цюльпаны. Зробленую добрую справу паказаў ляснічы Сяргей Каваленка (на здымку), які свята шануе памяць загінуўшых герояў той страшнай вайны.
Працоўная вахта лесаводаў працягваецца. Яны рупна робяць тое, што ім даручаецца, робяць хутка, якасна. Таму і сярэднемесячны заробак у іх вышэй, чым у сярэднім па лясгасу.
Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как увеличились денежные доходы белорусов с начала года – рассказали в Белстате

16 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Непоправимая трагедия в Березовском районе: погибли четверо детей

16 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Названы самые идеальные мужчины по знаку зодиака

16 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Информация по результатам рассмотрения обращений, поступивших на тематическую «горячую линию» в облисполком

16 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

16 апреля – День осведомленности о стрессе

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

РИКЗ: более 36 тыс. абитуриентов записались на ЦТ

16 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Samsung обошла Apple по числу продаж смартфонов

16 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Головченко призвал россиян нарастить инвестиции в сферу туризма Беларуси

16 апреля 2024
В МИРЕ

Си Цзиньпин предложил четыре принципа урегулирования украинского кризиса

16 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

ЦИК: первое заседание ВНС седьмого созыва состоится 24 и 25 апреля

16 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Акция «Наш животновод» проходит на Быховщине

3 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Житель Быховского района привлечён к административной ответственности за сжигание травы

3 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане в числе победителей областного этапа республиканского конкурса на лучший детский рисунок на экологическую тематику

3 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховчан приглашают принять участие в едином дне озеленения

3 апреля 2024